Радыё Свабода Сёньня госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе Міхась Булавацкі, выкладчык матэматыкі з Магілёву, чыё эсэ пра каханьне прагучала ў мінулую суботу на хвалях "Свабоды" ў рамках сэрыі "У што я веру".
Людзі на вуліцах Горадні скажуць, ці вераць яны ў каханьне зь першага позірку?
"Начныя досьледы" сёньня пра тое, колькі сёлета каштуе падрыхтаваць дзяцей да школы, які выбар і якасьць школьнага адзеньня і іншых патрэбных вучням тавараў. На гэтую тэму выкажуцца і бацькі школьнікаў у Менску і Магілёве.
Акрамя таго расповед пра плэнэр, прысьвечаны мастаку Язэпу Драздовічу, які сёньня пачынаецца на Глыбоччыне, і рэпартаж з адкрыцьця менскай пэрсанальнай выставы фотакарэспандэнта “Нашай Нівы” Андрэя Лянкевіча.
У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў пачне расповед пра музычную спадчыну Мацея Радзівіла, а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Алеся Клышкі.
Пасьля 23-й гадзіны – перадачы "Праскі акцэнт" пра прычыны і наступствы чарговага пагаршэньня беларуска-польскіх адносінаў і "Дом літаратара" з удзелам Вольгі Іпатавай, Ганны Кісьліцынай і Вікі Трэнас.
Ад 22-й гадзіны – у эфіры Свабоды і ў інтэрнэце.