Юры Дракахруст, Прага На парлямэнцкіх выбарах у Казахстане партыя “Нур Атан” прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева атрымала ўсе месцы ў парлямэнце. Гэтым разам у Казахстане ўпершыню ў Цэнтральнай Азіі парлямэнцкія выбары праводзіліся паводле прапарцыйнай сыстэмы.
Паводле афіцыйных вынікаў, прэзыдэнцкая партыя набрала 88% галасоў выбарцаў, пераадолець бар’ер 7% ня здолела ніводная іншая партыя, у тым ліку і ніводная з апазыцыйных. Такім чынам “Нур Атан” выйграў усе 98 месцаў у мажлісе, за якія ішла перадвыбарчая барацьба. Яшчэ 9 дэпутатаў прызначае Асамблея народаў Казахстану – кансультацыйна-дарадчы орган пры прэзыдэнце. Апазыцыя лічыць, што выбары не былі справядлівыя і што мелі месца фальсыфікацыі.
Вынікі выбараў камэнтуе Уліхан Кайсараў, адзін зь лідэраў апазыцыйнай сацыял-дэмакратычнай партыі:
“Мы здолелі атрымаць пратаколы зь дзьвюх трацінаў выбарчых участкаў у Астане. Паводле гэтых пратаколаў, мы атрымалі 24 % галасоў. Але на ўчастках, дзе мы маглі атрымаць больш за чвэрць галасоў, выбарчыя камісіі адмовіліся даць пратаколы, кажучы, што іх можна будзе атрымаць пасьля таго, як яны абмяркуюць вынікі зь мясцовымі уладамі. Гэта сьмешна! Закон кажа, што пратаколы можна атрымаць адразу пасьля выбараў. Яны былі спалоханыя, калі колькасьць тых, хто галасаваў за нас, вельмі наблізілася да колькасьці тых, хто галасаваў за партыю “Нур Атан””.
Сацыял-дэмакраты абвінавачваюць улады ў тым, што некаторыя іх перадвыбарчыя ролікі не былі прапушчаныя ў тэлеэфір, а тэледэбаты былі цэнзураваныя.
Другая апазыцыйная партыя – “Ак Жол” – таксама аспрэчвае вынікі выбараў, яна заявіла, што будзе дамагацца новага,справядлівага галасаваньня.
Аднак прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў ужо ацаніў выбары як адкрытыя, свабодныя і сумленныя.
Увесну сёлета ён ініцыяваў палітычную рэформу, яна прадугледжвала абраньне пераважнай большасьці дэпутатаў парлямэнту паводле прапарцыйнай сыстэмы, а таксама скасаваньне абмежаваньня на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў для адной асобы.
Міжнародныя назіральнікі не пагадзіліся з ацэнкай выбараў, што адбыліся ў Казахстане ў мінулую суботу, як свабодных і дэмакратычных. Любамір Капай, кіраўнік групы назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ заявіў:
“Я ніколі ня бачыў дэмакратычную краіну, у якой у парлямэнце адна палітычная партыя”.
На думку назіральнікаў АБСЭ, выбарам бракавала празрыстасьці, яны таксама скрытыкавалі высокі бар’ер – 7% – для праходжаньня ў парлямэнт. Аднак яны канстатавалі пэўны дэмакратычны прагрэс ў правядзеньні выбараў у параўнаньні з папярэднімі.