Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Старшыня суполкі БНФ, актывіст руху “За Свабоду” Леанід Аўтухоў з райцэнтру Гарадок Віцебскай вобласьці прасіў райвыканкам даць дазвол на правядзеньне пікету супраць адмены льготаў. Яму адмовілі на той падставе, што месца для пікетаваньня ён абраў занадта блізка ад раённай пракуратуры.
Намесьніца старшыні Гарадоцкага райвыканкаму Надзея Бурунова спаслалася на артыкул 9 закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. У ім гаворыцца, што правядзеньне пікетаў забараняецца ў 50- мэтровай зоне вакол судоў і пракуратур.
Леанід Аўтухоў настойвае на правядзеньні экспэртызы для дакладнага вымярэньня адлегласьці, бо ён пэўны, што месца, абранае ім для пікетаваньня, адпавядае патрабаваньням заканадаўства, а прадстаўніца ўладаў выкарыстала фармальную прычыну для адмовы.
Актывіст спадзяецца ўрэшце атрымаць дазвол на пікет, мэта якога – інфармаваньне грамадзкасьці аб адмене льготаў для розных групаў насельніцтва і збор подпісаў пад патрабаваньнем іх аднаўленьня або матэрыяльнай кампэнсацыі.