Любоў Лунёва, Менск На праспэкце Пераможцаў у Менску невядомыя людзі ў цывільным схапілі актывіста моладзевага руху Мікіту Сасіма і заштурхалі ў чорнага колеру "джып", які зьехаў у невядомым накірунку.
Там жа на вачах шматлікіх менакоў былі зьбітыя людзьмі ў цывільным апазыцыйныя актывісты Тацяна Тышкевіч і Павал Пашкевіч.. Людзі выклікалі "хуткую дапамогу".