Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 16 жніўня ў розныя гады мінулага.
“Plotka Wilenska” ў 1907 годзе іранізуе: “Dziennik Wilenski” ў №181, друкуючы справаздачы з Сацыялістычнага кангрэсу ў Штутгарце, даводзіць: бэльгійскі сацыяліст Тракле казаў, што Эрвэ мусіць задумацца над тым, каб да “міжнарадоўкі” не атрымалася прыцягнуць і Марса. Вялікі жаль! Але ж панове сацыялісты далёка імкнуцца... Бо куды бліжэй да нас знаходзяцца Мэркуры і Венэра, — і туды ўласна належыць скіраваць першыя крокі. І толькі пасьля можна было б падумаць аб Марсе, Юпітэры і нават аб больш аддаленых плянэтах...”
На старонках “ЛіМу” ў 1947 годзе нехта Георгі Таран разважае: “Але чытач не супраць мары, якая ўпрыгожвае жыццё, служыць стымулам для руху наперад, уяўляецца як заклік для пераўтварэння ў рэальнасць. Мара, якая не адрывае чалавека ад суровай і цвярозай практычнай дзейнасці, а выклікае ў яго жаданне быць лепшым, — такая мара можа толькі садзейнічаць поспеху мастацкага твора, як фактара выхавання”.
“Свободные новости” на гэтым тыдні 1997 году даюць слова музыкам “Палацу”, якія тлумачаць, чаму яны адмовіліся выступаць на “Славянскім базары”: “...з-за анархіі і непавагі з боку арганізатараў. Мы не атрымалі ні афіцыйнага запрашэньня, ні кантрактаў, ні хаця б элемэнтарнага факсу. Калі ў тэлефоннай гутарцы пацікавіліся, якія будуць ганарары, нам сказалі, што... мы нічога не атрымаем... Ладна, няхай так — мы ўсё адно гатовыя былі выступіць. Але за чатыры дні да ад’езду раптам даведаліся, што на канцэрт “Палацу” прадаюцца даволі дарагія білеты”.