Радыё Свабода Сёньня судзьдзя гаспадарчага суду Гомельскай вобласьці Вікторыя Лапута пастанавіла канфіскаваць у прадпрымальніка са Сьветлагорску Анатоля Кнігі тавараў на суму 13,7 мільёна рублёў. Ён аштрафаваны таксама на 30 базавых велічыняў – 930 тысячаў рублёў.
У ліпені мясцовая інспэкцыя па падатках і зборах склала супраць спадара Кнігі пратакол паводле артыкула 12.17.4 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях – рэалізацыя тавараў бяз наяўнасьці дакумэнтаў, якія пацверджваюць іх якасьць. Расейскія сэртыфікаты якасьці на замежную пасьцельную бялізну й дываны ў Беларусі не прызнаюцца. Не паўплывала на вердыкт нават тое, што прадпрымальнік прынёс сёньня ў суд беларускія сэртыфікаты адпаведнасьці.
“Канфіскацыя тавараў і штраф – гэта для мяне фактычнае банкруцтва”, сказаў прадпрымальнік Анатоль Кніга.
Апошнім часам у Сьветлагрску падаткоўцы й міліцыя канфіскавалі тавар у шэрагу бізнэсоўцаў, абвінаваціўшы іх у парушэньні ўстаноўленых правілаў гандлю. На знак пратэсту дробныя гандляры выходзілі на плошчу да Сьветлагорскага райвыканкаму з патрабаваньнем спыніць неабгрунтаваную канфіскацыю тавараў. Яны вырашылі таксама пачаць зь 1 верасьня страйк зь нявыплатай падаткаў.
Прадпрымальнікі рыхтуюцца да акцыяў пратэсту, 14.08.2007