Вячаслаў Кулік, Менск Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі ўвяло забарону на ўвоз мясных прадуктаў з-за мяжы. Матывацыя пры гэтым наступная – нездавальняючая сытуацыя зь яшчурам у Вялікай Брытаніі ды іншымі эпідэміялягічнымі захворваньнямі ў Эўропе. Разам з тым, у ведамстве кажуць, што з Брытаніі мяса Беларусь ня возіць. Дык чым насамрэч выкліканае абмежаваньне?
Жыхары памежнага Прыбужжа гавораць пра дэфіцыт імпартаваных мясных прадуктаў на рынках рэгіёну. У гутарцы з Уладзімерам Корсакам зь Берасьця высьвятляецца: ад 11 жніўня ўвоз, напрыклад, каўбасы празь пераход “Варшаўскі мост” мытнікі абмежавалі да лустачак на бутэрбродах:
“З Польшчы ўжо нельга прывезьці ладны кавалак мяса альбо каўбасы. Канечне, можна гаварыць пра тое, што беларускія ўлады не дазваляюць людзям прывозіць замежныя гатункі, каб мясцовае насельніцтва купляла значна больш даражэйшыя мяса ці каўбасы беларускай вытворчасьці”.
Запытваю ў суразмоўцы: ці ведае ён прыклады, што новыя абмежаваньні “падрэзалі” бізнэс беларускіх камэрсантаў на польскіх мясапрадуктах?
“Цяпер такіх засталося вельмі мала, – тлумачыць Уладзімер, – таму што вельмі цяжка перавезьці. Нават даючы хабар на мяжы, цяжка прывезьці з Польшчы якасныя прадукты. Тым больш, што яны могуць стаяць на мяжы шмат часу ў такую сьпякоту”.
Міхаіл Савельеў ведае пра кантрабандныя калідоры
Чаму менавіта цяпер Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня ініцыюе забароны па ўвозе мяса ў Беларусь? Сваю вэрсію вылучае жыхар Горадні Раман Юргель:
“Цікава, што нядаўна новым намесьнікам міністра сельскай гаспадаркі й харчаваньня прызначылі Міхаіла Савельева. Ён працаваў у Горадні галоўным вэтэрынарным урачом. Пазьней – старшынёй Ваўкавыскага райвыканкаму”.
Па меркаваньню суразмоўцы, новы ў ведамстве чыноўнік ведае пра кантрабандныя калідоры на Гарадзеншчыне і цяпер імкнецца іх перакрыць. Працягвае Раман Юргель:
“У памежнай паласе людзі ідуць праз спрошчаны пераход, ім было дазволена прынесьці па 5 кіляграмаў мясных прадуктаў. А, па-другое, тут былі групоўкі нават. Яны прывозілі з Польшчы па тоне-паўтары мяса. Гэта ўсё перараблялі, фасавалі і на рынках жанчыны гэта прадавалі”.
“Парушэньні ішлі! А цяпер прыціснулі!”
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі й харчаваньня адмаўляюцца наўпрост спраўдзіць чуткі пра ініцыятыву новага намесьніка міністра. Але, напрыклад, яго падначалены Віталь Масарноўскі кажа пра неабходнасьць больш жорсткіх абмежаваньняў:
“Гэта ж нельга было рабіць! Разумееце? Людзі на электрычках ехалі ў Польшчу. Прывозілі польскае мяса безь дазволу на ўвоз. Парушалі Закон “Аб вэтэрынарнай справе”, таксама правілы вэтэрынарна-санітарнага імпарту. Парушэньні ішлі! А цяпер крышку прыціснулі!”
Па зьвестках Мінсельгасхарчу, летась у Беларусь было завезена 32 тысячы тон мяса з Польшчы. Калі цяпер адмовіцца нават ад такой колькасьці таньнейшых прадуктаў, то, пэўна, трэба чакаць падвышэньня коштаў на беларускія мясапрадукты? Чыноўнік Масарноўскі ўхіляецца ад простага адказу:
“Гэта ўжо не вэтэрынарнае пытаньне. Кошты не ўваходзяць у кампэтэнцыю нашага ўпраўленьня”.
Я.Раманчук: “Яны баяцца імпарту мясапрадуктаў”
Дык што насамрэч крыецца за новымі абмежаваньнямі і забаронай на увоз мяса ў Беларусь? Кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтра Мізэса эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць:
“Аграрнае лобі ўвогуле манапалізавала права выступаць ад імя Беларусі і ідэнтыфікуе нацыянальныя інтарэсы краіны са сваімі камэрцыйнымі. Яны ня могуць забясьпечыць вытворчасьць прадуктаў, якія б вытрымалі канкурэнцыю нават на ўнутраным рынку. Яны баяцца імпарту мясапрадуктаў ня толькі з краінаў Эўразьвязу, але таксама з Расеі і Ўкраіны. Таму што гэтая забарона тычыцца ўжо і суседніх краінаў”.
Кавалак каўбасы з-за мяжы – кантрабанда 14.08.2007