Валянціна Аксак, Менск Беларуская віленская грамада разьвітваецца з Галінай Войцік. Патомная шляхцянка, дачка знаных дзеячаў нацыянальнага адраджэньня першай паловы ХХ стагодзьдзя Антона Войціка і Зоські Верас, жонка віленскага летапісца другой паловы мінулага веку Лявона Луцкевіча, яна перанесла ідэалы і справы сваіх знакамітых продкаў у новы час і пакінула па сабе наступнікаў.
1 ліпеня спадарыня Галіна адзначыла сваё васьмідзесяцігодзьдзе. Яна – выпускніца Віленскай Беларускай гімназіі і Віленскага ўнівэрсытэту, знаная спэцыялістка ў гісторыі нямецкае мовы і выкладчыца гэтага прадмету ў ВНУ цягам сарака гадоў. Пра шляхетны дух ейнага са спадаром Лявонам Луцкевічам жытла распавядае адзін зь лідэраў беларускага моладзевага руху 80-х Сяржук Вітушка.
“Галіна Антонаўна заўсёды была такой далікатнай у абыходжаньні. Да яе прыемна было прыходзіць, прыемна адчуць гэты гадамі заведзены парадак, рытуал нейкі – з канапай, фатэлем, шматлікімі кнігамі... Было папросту прыемна кожны раз зайсьці да яе ў госьці”.
З гэтых адведзінаў кожны госьць выносіў новыя веды пра беларускую Вільню, якія спадарыня Галіна пасьпела выкласьці ў кнігах “Партрэты віленчукоў” і “Там, дзе мяне няма”. Хоць кнігі тыя пакуль толькі рукапісныя. Найлепшым ушанаваньнем памяці аўтаркі – кажа знаны беларускі навуковец Арсен Ліс – будзе выданьне багатае творчае спадчыны Галіны Войцік.
“За апошнія гады майго знаёмства зь ёй з я радасьцю адкрыў у гэтай асобе цікавага аўтара. Яна напісала цэлую сэрыю партрэтаў беларусаў-віленчукоў, даваеннага часу перадусім. Гэта кароткія нарысы, але даволі выразныя: яна выяўляла сутнасьць асобы і абмалёўвала яе. Гэта лічу такой вельмі паважнай заслугай яе перад памяцьцю людзей. Мела багаты матэрыял, многае з чаго было назапашана яшчэ ейнай маці. Зь цікавасьцю прачытаў і мэмуары, якія называюцца “Там, дзе мяне няма”. Адметнае сьведчаньне пра свой час. Гэтыя мэмуары, я спадзяюся, будуць выдадзеныя асобнай кніжкай”.
Да апошніх дзён Галіна Войцік была галоўнай рэдактаркай беларускай культурна-асьветнай перадачы на літоўскім нацыянальным радыё, якую рыхтавала разам зь дзьвюма сваімі былымі студэнткамі. І для іх, як прыгадвае Эдзіта Шукевіч, яна была больш чым выкладчыцай і выхавальніцай:
“Гэта сапраўды была настаўніца, якая і па беларускай Вільні нас вяла і ўдасканальвала нашы веды па літаратуры. Шмат увогуле цікавага новага давала. Яе веды былі проста бязьмежныя. І дзялілася ўсімі”.
Цяпер на дзяўчат – кажа Іна Аляшкевіч – разам з горыччу страты лёг абавязак захаваць ствараную разам са спадарыняй Галінай перадачу:
“Гаварыць пра Галіну Антонаўну ў мінулым часе немагчыма. Я спадзяюся, што ня страціла яе. Таму што яна назаўсёды застанецца са мною – у маім сэрцы, у маёй памяці”.
Галіна Войцік будзе пахаваная 16 жніўня на Літарацкай горцы віленскіх могілак Росы побач са сваім мужам Лявонам Луцкевічам. У яе засталіся сын Вячаслаў і унукі Алесь і Эміля.