Радыё Свабода, Віцебск На гэта пытаньне адказвалі віцебскія мінакі.
Дзяўчына: “Я лічу, што ў нас дастаткова карумпаваная сыстэма паступленьня ў ВНУ, бо існуюць і ўнутраныя іспыты. І такія іспыты існуюць па творчых спэцыяльнасьцях, як, напрыклад, у нас у Віцебску на мастацка-графічным факультэце. Таму якраз на творчыя спэцыяльнасьці, магчыма, людзі трапляюць не па таленце ці па здольнасьцях, а па блаце”.
Другая дзяўчына: “У мяне шмат сяброў паступала і летась, і сёлета, таму зь іхных прыкладаў добра бачна: заўсёды ў кагось ёсьць нейкія знаёмствы… А пасьля бывае, што паступаюць тыя, каму не патрэбная гэтая вучоба, а патрэбныя толькі "корачкі". Зноў-такі, падтасоўка з адзнакамі, з атэстатамі ідзе. Гэта ж вельмі проста: заплаціць грошы адміністрацыі школы, ці зрабіць нешта карыснае – набыць школе шклопакеты ў вокны, да прыкладу, і бал атэстату выпускніка ўзьнімаецца на недасяжную вышыню!”
Спадар: “Гэтая сыстэма карумпаваная, бо дасталася ў спадчыну яшчэ ад савецкай сыстэмы. Нічога не зьмянілася, і сыстэма зрабілася нават яшчэ больш карумпаванай. У апазыцыйна настроенай моладзі шанец трапіць у ВНУ амаль нулявы. Туды трапяць хутчэй сябры "лукамолу", або тыя, хто стварае партыю "Белая Русь". Бо ўладам цяпер патрэбныя ня веды, а ляяльнасьць”.
Спадарыня: “Нічога такога цяпер няма, мне здаецца. Вось у мяне пляменьніца паступіла ў Віцебскі тэхналягічны ўнівэрсытэт. Паступіла сама, хаця магла б і блатам скарыстацца. Магла, але не захацела, яна ў нас прынцыповая. І паступіла сама, праўда, на платнае навучаньне. Але чаго хацела – таго сама й дамаглася”.
Другая спадарыня: “Калі грошы ў чалавека ёсьць, то заплаціць і паступіць! А калі ёсьць розум, але грошай няма, то не паступіш ніколі. У мяне паступаў знаёмы, у яго дужа добра галава варыць. Але не паступіў! Толькі за хабар гэта цяпер”.
Спадар: “Калі арыентавацца на інфармацыю, якая зьяўляецца ў СМІ, то ў Беларусі бываюць раз-пораз судовыя працэсы, зьвязаныя з карумпаванасьцю выкладчыкаў, што прымаюць уступныя экзамэны ці ўплываюць на гэта. Ну а ўжо цягам навучаньня там усім адкрыта прастора для карупцыі!”
Спадарыня: “Так, карупцыя ёсьць, гэта сто адсоткаў! Калі мой сын паступаў ва ўнівэрсытэт віцебскі, і здаваў крэсьленьне, то было вельмі складанае заданьне. Усе паатрымлівалі толькі "сямёркі" ды "васьмёркі", і раптам у аднаго хлопца "дзесяць"… Калі ўсіх залічылі, то хлопцам нават было цікава, што там за геній такі. А ён падыходзіць да майго сына ды просіць: "Накрэсьлі мне рамачку, я ня ўмею!" Аказалася, ён насамрэч нічога ня ведаў і ня ўмеў, затое ягоны дзядзька працаваў на гэтай катэдры. Ну, цяпер увялі гэтае цэнтралізаванае тэставаньне, але ўсё адно нейкі блат існуе. Ну ня можа так быць усё празрыста і проста, каб для ўсіх у нас былі роўныя правы! У нашым грамадзтве такога быць ня можа! ”