Радыё Свабода
Разьмяшчэньне на тэрыторыі Чэхіі і Польшчы элемэнтаў супрацьракетнай абароны ЗША ня толькі ня зьнізіць тэрарыстычныя пагрозы, але і створыць ваенна-палітычную напружанасьць – заявіў у інтэрвію агенцтву Інтэрфакс камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі генэрал-маёр Ігар Азаронак. Ён патлумачыў, што любое разьмяшчэньне новых відаў узбраеньняў каля мяжы любой краіны выклікае пэўную напружанасьць і павялічвае ваенныя небясьпекі.
Аднак пры гэтым генэрал Азаронак заявіў, што баяздольнасьць беларускіх узброеных сілаў ад разьмяшчэньня ў Польшчы і Чэхіі элемэнтаў амэрыканскай СПА не пацерпіць. “У нас няма таго ўзбраеньня, супраць якога скіраваная супрацьракетная абарона” – падкрэсьліў камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі