Міхал Карневіч, Зэльва Гарадзенская моладзь сёньня слухала ў зэльвенскай Свята-Траецкай царкве малебен за Ларысу Геніюш. Сьвятар чытаў літургічную частку малебну па Эвангельлі, якое падырыла царкве ў савецкія часы Ларыса Геніюш.
У Сьвята-Траецкай зэльвенскай царкве сёньня пераважна гарадзенская моладзь, некалькі мясцовых жыхарак ды хор. Каля помніка Ларысе Геніюш – кветкі. У чацьвер ёй споўнілася б 97 гадоў.
Побач са мной – зэльвенскі актывіст, студэнт Яўген Скрабутан. Я пытаюся ў яго, што ён адчувае ў гэтыя хвіліны.
Скрабутан: “Адчуваю гонар, ганаруся тым, што нарадзіўся ў Зэльве й маю такую зямлячку, такую паэтку й такога чалавека. Я вельмі рады, што Зэльву ведаюць ва ўсім сьвеце, што сюды прыяжджаюць людзі памаліцца за Ларысу Геніюш”.
Сьвятар аб’явіў, што памінальны малебен па народнай пісьменьніцы будзе адпраўляць не асобна, а разам з усімі, хто сёньня заказваў паніхіду. І дадаў, што сёньня будзе чытаць па Эвангельлі, якое ў цяжкія часы для царквы падаравала Ларыса Геніюш.
У невялічкай царкве – цішыня, усе слухаюць і маўчаць, як сьвятар чытае малебен па-расейску. У сёньняшнім казаньні да прыхажан ён шмат узгадваў пра бязбожнікаў Маркса і Леніна, назваў іх сатаністамі. Было цікава гэта слухаць, бо яшчэ некалькі хвінаў таму я праходзіў па цэнтральнай плошчы Зэльвы, дзе стаіць помнік таму самаму Леніну.
Потым усе арганізавана накіраваліся на могілкі, дзе таксама чыталі малітву каля помніку Ларысе і Янку Геніюшам. Моладзь фатаграфавалася побач з помнікам пад бела-чырвона белымі сьцягамі.
Побач са мной – адзін з актывістаў гарадзенскага руху “За Свабоду”, які арганізоўваў гэтую акцыю, Павал Мажэйка. Вось яго адчуваньні побач з магілай народнай паэткі:
Мажэйка: “Сёньня, нам так здаецца, у грамадзкім жыцьці, у палітыцы, у нашай эліты ня стае моцы духу, стойкасьці, прынцыповасьці. Усім гэтым валодала Ларыса Геніюш. І таму хочацца сюды прыехаць у такі дзень, схіліць перад ёю галаву, і гэтым самым дакрануцца да сьвятасьці й зачэрпаць той энэргіі, якая пануе ў Зэльве”.