Тацяна Поклад, Вільня 24 – 26 жніўня ў Літве, каля замку ў Нарвілішках, блізу мяжы зь Беларусьсю, адбудзецца музычны фэстываль “Be2Gether”. 9 жніўня МЗС Беларусі распаўсюдзіла заяву, у якой заклікала Літву не дапусьціць “прапагандысцкіх акцыяў непрыязнай, нядобрасуседзкай, антыбеларускай скіраванасьці” ў часе правядзеньня фэстывалю. Арганізатары фэстывалю запэўніваюць, што імпрэза ня мае палітычнага характару.
Дырэктар фэстывалю “Be2Gether”, вядомы ў Літве дзяяч шоў-бізнэсу Гедрус Клімкявічус, сказаў нашаму радыё:
“На гэтым тыдні нас наведаў амбасадар Беларусі ў Літве спадар Дражын. Мы яму паказалі, як і што будзе, як усё арганізоўваецца. Я думаю, што стаўленьне беларускіх уладаў да нас – такое ж сяброўскае, як і з нашага боку. Гэты фэстываль – праява нашай агульнай культуры. Мы не разважаем палітычнымі катэгорыямі, мы вельмі ясна выказаліся, што гэта культурная імпрэза, а не палітычная”.
Калі гэтым летам мясцовыя беларусы зь бел-чырвона-белымі сьцягамі сустракалі ўдзельнікаў беларуска-літоўскай экспэдыцыі па сьлядох графа Тышкевіча па Вяльлі, літоўскія арганізатары пратэставалі і нават выклікалі паліцыю, бо баяліся ўскладненьняў з боку афіцыйнай Беларусі.
Як паставяцца арганізатары, калі на фэстываль “Be2Gether” слухачы прыйдуць зь бел-чырвона-белымі сьцягамі?
“Ну, ведаеце, гэты сьцяг гістарычны, з часоў сярэднявечча, – гаворыць Гедрус Клімкявічус, я б не зразумеў, каб у нас у Літве мы забаранялі б гістарычныя сымбалі: гэта было б проста дзіўна. Мы – свабодная краіна, мы шануем свабоду і права людзей на розныя меркаваньні. Важна, каб не было нейкіх фашыстоўскіх выпадаў, заклікаў да гвалту ды падобнага, а такія рэчы, як гістарычныя сымбалі, – ня думаю, што гэта праблема. Я спадзяюся, што наступныя нашыя вялікія фэстывалі будуць для абедзьвюх краінаў, на тым самым месцы, але ня толькі ў Літве, але й на беларускім баку. І на экранах слухачы ў Літве змогуць бачыць выступоўцаў зь Беларусі, а ў Беларусі – выступоўцаў зь Літвы. Спадзяюся, што ў блізкім часе ў нас будзе вялікі супольны фэстываль”.
На сёлетнім фэстывалі будзе прадстаўленая музыка розных жанраў і стыляў: панк-мэтал і альтэрнатыўны рок, софт-рок і ска-джаз, гіп-гоп і цяжкі рок, рэп і рэгі. Канцэрты будуць адбывацца на трох сцэнах. У часе фэстывалю будуць і мастацкія і спартовыя імпрэзы.
“Гэта першы такі ўнікальны фэстываль, найбольшы ў Літве ў параўнаньні з тымі, што былі раней, – расказвае Гедрус Клімкявічус. – І асаблівае месца – важнае гістарычна для нас і нашых суседзяў-беларусаў, бо замак у Нарвілішках быў геаграфічным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага, а цяпер там геапалітычная вось Эўразьвязу, пры самай мяжы зь Беларусьсю. Гэта сапраўды вельмі сымбалічна і цікава”.
У фэстывалі бяруць удзел вядомыя ў сьвеце літоўскія выканаўцы, такія як Андрус Мамантавас і “SKAMP”, а таксама гурты зь дзясяткаў краінаў: пацьвердзілі свой удзел гурты зь Вялікай Брытаніі (“Morcheeba”, “Bloodhound Gang”, “Therapy?”, “The Young Knives”, “Zion Train”, “Joana and the Wolf”, DJ Food & DK), а таксама “Datarock” з Нарвэгіі, “Leaves” з Ісьляндыі, “Poets of the Fall” зь Фінляндыі, “New York Ska Jazz Ensemble” з ЗША, “Myslovitz” з Польшчы, “DJ Alex Gopher” з Францыі, “Tanel Padar & The Sun” з Эстоніі, “Tribes of the City” з Латвіі, “The Young Georgian Lolitaz” з Грузіі, “Model Neba” з расейскага Далёкага Ўсходу.
Зь Беларусі чакаюцца “Ляпис Трубецкой”, “IQ48”, “Drum Ecstasy”.
Гедрус Клімкявічус тлумачыць:
“Мы маем музычную канцэпцыю фэстывалю, і вы ведаеце, што для людзей нармальна быць суб''ектыўнымі. Так вось, на нашую думку, гэтыя гурты цяпер могуць быць цікавыя эўрапейскім слухачам. Мы так разумеем, што яны папулярныя і ў Беларусі, і будуць цікавыя для беларусаў, якія прыедуць. Мы маем паказаць тое, што найбольш цікавае, найлепшае ў Беларусі. Гэта нашае, арганізатараў, суб''ектыўнае меркаваньне”.
На сайце фэстывалю можна даведацца пра ўсіх удзельнікаў: уся інфармацыя там ёсьць на ангельскай і літоўскай мовах. На форумах сайту можна знайсьці спадарожнікаў з розных краінаў, якія едуць на фэстываль, ёсьць і форум для беларусаў, якія дамаўляюцца, як лепш ехаць.
Афіцыйны Менск напалохаўся музычнага фэстывалю ў Літве, 10.08.2007 Музыка злучыць Беларусь з Эўразьвязам, 19.04.2007