Ігар Карней, Менск Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі распачынае кампанію на прыцягненьне ў краіну “дэфіцытных спэцыялістаў”. Сярод запатрабаваных кадраў – замежнікі, якія маюць высокія дасягненьні ў сфэры навукі, тэхнікі, культуры і спорту. А таксама бізнэсоўцы, якія інвэставалі ў эканоміку краіны ня меней за 150 000 тысяч эўра. Чым выкліканы паварот да іншаземцаў -- недахоп сваіх талентаў ці тут нейкі іншы разьлік?
Паводле новай праграмы, акцэнт будзе зроблены на спэцыялістах, у якіх мае патрэбу краіна. З улікам патрэбаў Парку высокіх тэхналёгій, гэта перадусім мэнэджэры ў продажах, праграмісты, адмыслоўцы ў працы з пэрсаналам, маркетолягі, “ай-ці”-спэцыялісты, а таксама прадстаўнікі шэрагу мэдычных спэцыяльнасьцяў і спартоўцы, якія маглі б выступаць за нацыянальныя каманды.
Пытаньне грамадзянства “па-за чаргой” вырашае прэзыдэнт
Тлумачыць першы намесьнік начальніка Дэпартамэнта грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун:
“Пытаньне не ў грамадзянстве, а ў атрыманьні дазволу на пастаяннае пражываньне. Грамадзянства – зь ім зразумела, там ніякай чаргі няма. Калі чалавек мае падставы, ён грамадзянства атрымлівае. А калі няма такой неабходнасьці, то ён жыве 7 гадоў па віду на жыхарства”.
Цікаўлюся: а ці можа неабходны краіне спэцыяліст стаць грамадзянінам Беларусі не пасьля сямі гадоў пражываньня ў Беларусі, а раней?
“Так, можа. Паводле закону такая магчымасьць існуе. Калі асоба ўяўляе інтарэс для Беларусі, яна можа без сямігадовага тэрміну атрымаць беларускае грамадзянства. Іншымі словамі, такія падставы ёсьць, але для гэтага трэба хадайніцтва рэспубліканскага органа. А канчатковае рашэньне ў гэтым пытаньні прымае прэзыдэнт. То бок, усё на падставе адпаведнага ўказу”.
Заходнікі ў Беларусі робяць інтэлектуальную працу
Як кажа дырэктар НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сьвятлана Шаўчэнка, пакуль што кваліфікаваныя замежныя спэцыялісты ў Беларусь асабліва ня рвуцца. Калі і прыяжджаюць, то на непрацяглы тэрмін:
“Што тычыцца працоўнай сілы, якая з Заходніх краін прыяжджае, то гэта ў асноўным кваліфікаваныя спэцыялісты, якія едуць, напрыклад, чытаць лекцыі, выконваюць функцыі мэнэджэраў, навуковыя кансультанты ў розных галінах. Плюс да ўсяго выкладчыцкі склад. То бок, праца інтэлектуальная. І калі браць краіны Захаду, то да нас едуць толькі легальна. Але што да Украіны, Расеі, то пераважна гэта нелегальная міграцыя”.
Патэнцыйнымі грамадзянамі Беларусі могуць стаць дзелавыя людзі, якія інвэстуюць у беларускую эканоміку. У адпаведнасьці з законам “Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў” дазвол на пастаяннае пражываньне даецца замежнікам, якія інвэставалі ня меней 150 тысяч эўра ў рэалізацыю дзяржаўных праграмаў.
“Беларус” – за 150 тысяч эўра
Намесьнік старшыні Беларускага Саюзу прадпрымальнікаў Міхаіл Шавельзон лічыць: цяперашняе падатковае заканадаўства ніяк не спрыяе масаваму прытоку інвэстараў. І таму цяпер яго тэрмінова выпраўляюць:
“Ня думаю, што нешта прынцыпова зьменіцца, але на парадку сапраўды стаіць пытаньне, ёсьць даручэньне прэзыдэнта зьнізіць падатковы цяжар і аблегчыць адміністратыўныя бар’еры. Актыўна працуюць ведамствы – Міністэрства эканомікі перадусім. Калісьці такую працу рабіў Саюз прадпрымальнікаў. ПРААН фінансавала захады на ліквідацыю адміністратыўных перашкодаў. І цяпер дзяржава пайшла насустрач. Зьвязана гэта менавіта з гэтымі плянамі, ці з тым, што нават многія ведамствы лічаць -- насамрэч зашмат адміністратыўных’ бар’ераў, але на самой справе такое ўказаньне ёсьць і ў гэтым кірунку прынамсі імкнуцца рухацца”.
Адзін з кіраўнікоў Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун тлумачыць, што 150 тысяч эўра, укладзеных у эканоміку, сапраўды даюць замежніку шанцы на грамадзянства:
“Так, пасьля гэтага можна атрымаць дазвол на пастаяннае пражываньне...”
Карэспандэнт: “І людзі па гэтым пункце ўжо праходзілі?..”
“Канечне. І яшчэ да гэтай праграмы. Натуральна, інвэстары праходзілі і атрымлівалі такі дазвол. І грамадзяне Ўкраіны, і грамадзяне Галяндыі, і грамадзяне Нямеччыны. То бок, ёсьць пералік грамадзянаў, якія ўжо атрымалі такі дазвол. Яшчэ па раней дзейнаму закону аб іміграцыі”.
“Беларусізацыя” спартоўцаў -- оптам
Напярэдадні буйных міжнародных спаборніцтваў у Беларусі звыкла зьяўляюцца іншаземныя спартоўцы. Як правіла, гэта атлеты “трэцяга эшалёну”, якім з-за ўзросту ці здольнасьцяў не знайшлося месца ў асноўных расейскіх ці ўкраінскіх камандах. Ёсьць выпадкі, калі грамадзянства выдаецца “оптам”. Летась у лістападзе прэзыдэнцкім указам адразу 15 хакеістаў, грамадзянаў Расеі, атрымалі беларускае грамадзянства.
Адмыслоўцы не сумняюцца: за год да Алімпійскіх гульняў у Пэкіне можна чакаць паўтарэньня гісторыі. Шматразовая прызэрка ўсясьветных і эўрапейскіх першынстваў у мастацкай гімнастыцы Яўгенія Паўліна такую практыку не вітае:
“Лічу, што такія захады ўвогуле ініцыююць людзі, якія з цяжкасьцю адрозьніваюць моркву ад мячыка. Бо насамрэч кадры –рэч непрадказальная. Столькі ўжо было прыкладаў канкрэтных, але ўсё роўна наступаюць на адны і тыя ж граблі, дзесяткі разоў. Усё гэта незразумела. Прыкладам, я два разы прывозіла алімпійскія ліцэнзіі, але ня ехала на Гульні. Бо я ніколі не была згодная з тым, што гэта проста ўдзел, што гэта важней, чым рэальны вынік. Таму ведаючы, што ў мяне ня будзе выніку, я вырашала ня ехаць”.
Штогод каля двух тысяч замежнікаў атрымліваюць беларускае грамадзянства. Большая частка прыпадае на яднаньня сем’яў. Потым ідуць асобы, якія прызнаныя ўцекачамі ці якім прадстаўлены прытулак у Беларусі.