Радыё Свабода Як піша венскае выданьне “Wirtschaftsblatt”, пасьля распаўсюджанай мэдыямі інфармацыі пра набыцьцё фірмаю “ATEC” акцыяў беларускага прадпрыемства “Мотавела” многія ў Аўстрыі падумалі пра гешэфт паміж беларускім прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і вялікім прамысловым канцэрнам “А-ТЕС” на чале зь бізнэсоўцам Міркам Ковачам.
Паводле выданьня, “блытаніна атрымалася пэрфэктная”. “Аднак, – супакойвае чытачоў “Wirtschaftsblatt”, – насамрэч вядомы бізнэсовец Ковач да ўгоды на 5,3 мільёна эўра (столькі каштавала купля менскага прадпрыемства) ня мае ніякага дачыненьня”.
Размова ідзе пра куды больш сьціплае аўстрыйска-расейскае гандлёвае таварыства “ATEC” (österreichisch-russische Atec Handelsgesellschaft). Кіраўнік гэтай фірмы Аляксандар Мураўёў, як і іншыя яе заснавальнікі, мае расейскае паходжаньне. Мураўёў з калегамі зарэгістравалі прадпрыемства ў 1992 годзе ў Расеі, аднак у 2000-м перабраліся ў Аўстрыю, піша “Wirtschaftsblatt”.
Як паведаміў выданьню Аляксандар Мураўёў, прадпрыемства зарэгістравалі ў Астрыі, “каб мець дадатковы доступ для фінансаваньня з боку аўстрыйскіх і замежных партнэраў”.
Цяпер “АТЕС” мае свой бізнэс ня толькі ў Расеі, але й ва Ўкраіне і Польшчы. Паводле “Wirtschaftsblatt”, вялікія сымпатыі Аляксандар Мураўёў мае й да Беларусі. Там яму належыць большая частка акцыяў у сумесным беларуска-аўстрыйскім закрытым таварыстве “Шклозавод Ялізава”. Да 2009 году “ATEC” пабудуе пад Смалявічамі фабрыку ліставога шкла, піша “Wirtschaftsblatt”.
Рэквізыты кампаніі зьмешчаныя на інфармацыйна сьціплым сайце. На старонцы пазначаны паштовы адрас фірмы (Parkring 10, A1010 Wien), кантактны тэлефон і факс, аднак няма электроннага адрасу.

У Вене Parkring называюць гэтак званай “расейскай тэрыторыяй”. Там месьцяцца шматлікія расейскія ці паўрасейскія кампаніі і прадстаўніцтвы. Напрыклад, “Аэрафлот”, “Chernometal”, афіліяваная структура (фізычныя асобы – інвэстары) “ЛуКойлу”, таксама “структура-дачка” расейскага “Внешторгабанк’у” “Donau-Bank”. Менавіта праз “Donau-Bank” ажыцьцяўляецца крэдытаваньне Беларускага мэталюргічнага заводу. Паводле зьвестак, якія трапілі ў інтэрнэт, да бізнэсу “АТЕС” мае дачыненьне адзін з расейскіх віцэ-прэм’ераў.
“Мотавела” прадалі за 5,3 мільёна эўра, 07.08.2007