Алена Струвэ, Менск Паводле прэзыдэнта рэгіянальнага Рэйнскага сялянскага зьвязу Ёзэфа Кляйна, нямецкім палеткам катастрафічна не хапае працоўных рук.
Раней на сэзоннай працы ва ўборцы ўраджаю былі занятыя сяляне і беспрацоўныя з суседніх Польшчы ці Чэхіі. Цяпер палякі і чэхі маюць ў Нямеччыне ды іншых краінах Эўразьвязу іншую, больш сталую і больш высока аплачваемую працу.
Паводле Кляйна, “Нямеччыне варта тэрмінова заключыць новыя пасрэдніцкія пагадненьні з краінамі па-за межамі Эўрапейскага Зьвязу, такімі як Беларусь і Украіна”.
“Калі фэдэральны ўрад ня зробіць такога кроку, дык у будучыні краіна не далічыцца ўраджаю садавіны і гародніны. Гэта нэгатыўна адаб’ецца на спажыўцах, якія аддаюць перавагу якасным айчынным сельгаспрадуктам”, -- цьвердзіць кіраўнік нямецкага рэгіянальнага сялянскага зьвязу.