Алесь Дашчынскі, Менск Расейскі “Газпром” выказаў намер скараціць з 3 жніўня пастаўкі газу ў Беларусь на 45 працэнтаў -- прапарцыйна з фактычнай аплатай газу беларускім бокам. Вядомы расейскі палітык Барыс Нямцоў заявіў, што ў гэтай сытуацыі “Газпром” абсалютна мае рацыю.
У інтэрвію нашаму радыё палітык падкрэсьліў: “Лукашэнка, як заўсёды, падманвае і “кідае”. Лукашэнка ня плаціць за пастаўлены газ. Што зь ім рабіць? Адключаць, натуральна. Чалавек, які рэгулярна падманвае ўсіх – і свой беларускі народ, і Расею, і ўвесь сьвет. А яны ўсё зь ім спрабуюць знайсьці паразуменьне, неяк зь ім дамовіцца… Зь ім нельга дамовіцца.
Што перакрываюць яму газ – робяць правільна. Рэжым цяпер існуе за кошт бясплатнага расейскага газу. Чаму мы павінны датаваць рэжым Лукашэнкі?!”
А, магчыма, Расея спрабуе такім чынам змусіць Беларусь прадаць ёй за бясцэнак прадпрыемствы?
“Канечне, калі яны й далей ня будуць плаціць, то ўрэшце рэшт Расея мае права запатрабаваць, каб ёй аддалі ўласнасьць. За гнілыя трубы “Белтрансгазу” будуць заплачаны мільярды. І наагул, чым хутчэй прададуць гэтыя прадпрыемствы, тым лягчэй будзе жыць. Пакуль Лукашэнка кіруе прадпрыемствамі, – нічога добрага не чакай. Якраз прыватызацыя беларускай эканомікі (ня важна – з боку Расеі ці іншых прыватнікаў) – гэта добра”.