Іна Студзінская, Менск У Беларусі працягваецца ўступная кампанія ў ВНУ. Сёлета ў БДУ пададзена 5 805 заяў на 1 820 бюджэтных месц. Самы высокі конкурс – на спэцыяльнасьці дызайн – 14,8 чалавекі на месца, псыхалёгію – 13 чалавек на месца, міжнароднае права – 11 чалавек на месца. Сёньня пачаліся іспыты па профільных прадметах. Ці магчыма, з улікам існуючай сыстэмы кантролю, паступіць, так бы мовіць, “па блату” ці за хабар?
Паводле старшыні Дзяржаўнай камісіі кантролю за правядзеньнем уступных іспытаў Анатоля Рубінава, падчас леташняй уступнай кампаніі заведзена 14 крымінальных спраў. Ня ўсе яны зьвязаны з атрыманьнем хабару. Было, да прыкладу, і махлярства: маўляў, паабяцаў уладкаваць – і не ўладкаваў. “Калі ў ВНУ наладжваюцца іспыты, такіх выпадкаў на 100%, на жаль, выключыць нельга, як і злачыннасьць ў грамадзтве. У такім разе праводзяцца праверкі, мяняецца склад камісіі”, -- сказаў спадар Рубінаў.
Сёньня ў вышэйшых навучальных установах пачаліся пісьмовыя іспыты па профільных прадметах. Як яны праходзяць у БДУ, распавядае намесьнік адказнага сакратара прыёмнай камісіі Вячаслаў Малафееў:
“Варыянты пісьмовых заданьняў разыгрываліся сёньня публічна: у прысутнасьці абітурыентаў і бацькоў выцягваўся канвэрт. І зноў жа, у прысутнасьці прадстаўнікоў камісіі, заданьні капіяваліся, дастаўляліся ў аўдыторыі. Тады пачалася праца”.
Як і на цэнтралізаванае тэставаньне, абітурыент заходзіць толькі з асадкай. Забараняецца браць з сабой мабільныя тэлефоны. Пасьля заканчэньня ўсе працы шыфруюцца абмежаваным колам людзей. Праверка ажыцьцяўляецца ананімна, то бок правяральнік ня ведае прозьвішча абітурыента. Працягвае Вячаслаў Малафееў:
“Выкладчык атрымоўвае працу з рук старшыні камісіі на праверку. На сталах толькі чырвоныя асадкі – і ніякіх іншых. Вось гэтымі мэтадамі, мы лічым, забясьпечым сапраўды аб’ектыўнасьць і немагчымасьць умяшаньня”.
У Дзяржаўнай камісіі кантролю за правядзеньнем уступных іспытаў 52 чалавекі – распавяла супрацоўніца прэсавай службы Камітэту дзяржаўнага кантролю Ірына Войцік:
“У складзе і нашы супрацоўнікі, і далучаныя да працы камісіі спэцыялісты, настаўнікі, грамадзкія арганізацыі, і міністры, іх намесьнікі. Кантроль ажыцьцяўляюць ад пачатку да канца, на ўсіх этапах. Каб забясьпечыць аб’ектыўнасьць і празрыстасьць, усё адсочваецца”.
Выкладчыкі ВНУ напалоханыя такім кантролем. У тым самым БДУ былі выпадкі, калі яны адмаўляліся працаваць у прыёмных камісіях.
І ўсё ж колькасьць крымінальных спраў у сфэры адукацыі зьнізілася. З пачатку 2007 было выяўлена 66 карупцыйных злачынстваў. Гэта на 38% менш, чым летась, – паведаміў кіраўнік прэсавай службы Генэральнай пракуратуры Беларусі Міхаіл Вавула:
“Што тычыцца хабарніцтва, было выяўлена 36 такіх фактаў атрыманьня хабару ў сфэры адукацыі. Прыкладаў шмат і па сярэдніх школах, і па ВНУ – за станоўчыя адзнакі у часе здачы іспытаў ці абароны дыплёму”.
Сёлета на шэсьць гадоў пазбаўленьня волi асуджаны выкладчык Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiвэрсытэту iмя Куляшова, які браў ад студэнтаў хабар за станоўчыя адзнакі на сэсіі прадуктамі, сьпіртовымі напоямі і нават газонакасілкай. Нядаўна асуджаны выкладчык Берасьцейскага дзяржаўнага каледжу чыгуначнага транспарту на 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй – таксама за хабарніцтва. Гэты чалавек усталяваў таксу – 20 даляраў за пасьпяховую здачу іспытаў. Што да тых 14 крымінальных спраў, адкрытых падчас леташняй уступнай кампаніі, то да суду яшчэ не дайшло. Вядзецца сьледзтва.
Бадай, самая гучная “справа выкладчыкаў” у Беларусі зьвязана з імёнамі былога рэктара Гомельскага мэдінстытуту прафэсара Юрыя Бандажэўскага і прарэктара Ўладзімера Раўкова, якіх у 2000 годзе ваенная калегія Вярхоўнага Суду асудзіла на 8 гадоў пазбаўленьня волі. “Міжнародная амністыя” прызнала прафэсара Бандажэўскага вязьнем сумленьня – зь меркаваньня, што яго асудзілі за адкрытую крытыку дзеяньняў беларускіх уладаў пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Прафэсар Бандажэўскі пасьля чатырох гадоў зьняволеньня быў вызвалены і цяпер працуе за мяжой.
У 2005 годзе да 7 гадоў пазбаўленьня волі за хабар асуджаны дэкан юрыдычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Юры Ключнікаў. Яшчэ шасьцёра выкладчыкаў атрымалі ад 5 да 9 гадоў пазбаўленьня волі.