Радыё Свабода Сёньня дыпляматычнае прадстаўніцтва Злучаных Штатаў распаўсюдзіла адмысловую заяву з нагоды асуджэньня моладзевых актывістаў.
“Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць палітычна матываванае зьняволеньне палітычных актывістаў Паўла Севярынца і Аляксея Шэіна, якім улады вынесьлі 24 ліпеня прысуд за распаўсюджваньне улётак аб мітынгу аб’яднаных дэмакратычных сілаў, заплянаваным на 27 ліпеня.
Мы заклікаем улады спыніць палітычны перасьлед і неадкладна вызваліць Севярынца і Шэіна, а таксама ўсіх іншых палітычных зьняволеных у Беларусі, уключаючы былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна”, – гаворыцца ў заяве амбасады ЗША.