Аляксей Знаткевіч, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. У суботу, 21 ліпеня, сваё эсэ “З бліжэйшых пластоў забыцьця” чытаў перакладчык Ян Максімюк.
Знаткевіч: “Ян, якія ў вас самыя яркія ўражаньні ад чытаньня ў Брне?”
Максімюк: “Самае моцнае ўражаньне – тое, што ў гэтую сьпякоту, вышэй за 30 градусаў, прыйшлі нейкія такія заўзятыя фанаты літаратуры, ды яшчэ ў суботу, калі чалавеку лепш ляжаць у ваньне і папіваць халоднае піва, там чалавек 15 набралася і прыйшло паслухаць нейкае эсэ пра беларускі лёс на Беласточчыне... Гэта было самае яркае ўражаньне”.
Знаткевіч: “Вам задавалі пытаньні паводле вашага эсэ. Як вы лічыце, ці ня ёсьць паваенныя падзеі на Беласточчыне, пра якія вы пісалі, нейкай мадэльлю будучыні для Эўропы?”
Максімюк: “Я пісаў і пра даваенны лёс, і пра лёс маёй сям''і ў часе першай сусьветнай вайны... Я думаю, што ў маім эсэ быў ярка выражаны рэгіянальны пачатак. Я вельмі люблю ўсялякія рэгіянальныя адметнасьці, рэгіянальныя мовы, таму ў Брне мне задавалі пытаньні людзі, якія таксама стараюцца захоўваць сваю рэгіянальную мараўскую адметнасьць.
Думаю, што тыя новыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, якія ўвайшлі нядаўна ў Эўразьвяз, якраз крыху заклапочаныя тым, што дзеецца ў гэтай палітычнай сябрыне дзяржаў, таму што яны, толькі што вызваліўшыся ад савецкага таталітарызму, раптам трапілі ў нейкі нібыта дэмакратычны звышдзяржаўны арганізм, які кіруецца з аднаго цэнтру. І таксама людзі баяцца, яны кажуць, што Эўропа павінна быць Эўропай розных айчынаў, а ня нейкай "зраўнялаўкі". Таму ўсе людзі, якія жывуць у паасобных рэгіёнах Эўропы, баяцца за сваю рэгіянальную ідэнтычнасьць”.
Знаткевіч: “Вы спрабуеце кадыфікаваць падляскую гаворку, выдаць слоўнік. Таксама вы гаварылі на гэтай сустрэчы пра свой плян выдаць пераклад на падляскую мову аднаго нарвэскага раману і надрукаваць яго ў Менску як мастацкую правакацыю. Ці можаце вы сказаць, ці ёсьць нейкія канкрэтныя пляны, даты?”
Максімюк: “Плян ёсьць, а датаў канкрэтных яшчэ няма, бо я ў сваёй правакацыі іду крышку далей – я б хацеў узяць грошы ад нарвэжцаў на выданьне гэтага раману ў Менску на падляскай гаворцы, што гучыць пакуль абсалютна фантастычна і для мяне. Адзін раман гэтага пісьменьніка я апублікаваў па-беларуску ў “Архэ”, былі добрыя водгукі. Цяпер я хачу апублікаваць у Менску пад адной вокладкай два раманы – адзін па-беларуску, другі па-падляску. Абодва пераклады ўжо гатовыя, іх можна выдаваць – патрэбныя толькі грошы.
Ёсьць такі вельмі багаты нарвэскі фонд падтрымкі перакладчыкаў "Нурля". Я яшчэ фармальных рухаў у гэтым кірунку не зрабіў, але неўзабаве зраблю. Што тычыцца майго падляскага праекту ўвогуле, то ён паволі прасоўваецца: я напісаў ужо тры разьдзелы граматыкі гэтай мовы, пачаў рабіць слоўнічак...”
Знаткевіч: “Як бы вы адказалі на такі закід, які можна будзе пачуць: маўляў, беларуская мова цяпер перажывае не найлепшыя часы ўвогуле, а калі яшчэ тыя людзі, якія маглі б папулярызаваць менавіта беларускую літаратурную мову, раптам пачынаюць займацца падляскімі, палескімі гаворкамі, то гэта не ідзе на ўзмацненьне беларускай літаратурнай мовы... Што б вы на гэта сказалі?”
Максімюк: “Я б сказаў, што нельга так ставіць пытаньне, бо з таго, што я назіраю ў апошнія 10-15 гадоў, я зразумеў, што беларускі народ – гэта народ шматмоўны, я б сказаў, шматкультурны. На гэтай тэрыторыі перасякаюцца розныя культурныя ўплывы, і, відаць, мы ніколі не дасягнем такой сытуацыі, калі беларуская літаратурная мова запануе ўва ўсёй Беларусі. Трэба зьмірыцца з тым, што беларуская літаратура, якая будзе разьвівацца ў Менску і іншых гарадох, будзе дзьвюхмоўнай – частка будзе пісаць па-беларуску, частка па-расейску. Да гэтага трэба будзе прызвычаіцца і інтэлектуальна гэта заакцэптаваць.
На Беласточчыне сытуацыя такая, што частка людзей гаворыць дыялектамі, вельмі падобнымі да беларускай літаратурнай мовы, якія бытуюць і на Гарадзеншчыне, але пераважная большасьць людзей, якія запісаліся беларусамі ў Польшчы, гэта каля 70%, гавораць падляскімі дыялектамі, якія належаць да шырэйшай групы палескіх гаворак.
Я лічу, што мая ініцыятыва ўзмоцніць беларускасьць на Беласточчыне, бо зараз у нас трагічна ўпаў тыраж "Нівы" ў параўнаньні з 1960-мі гадамі. Пад канец 1960-х гг. выдавалася 10 тысяч экзэмпляраў газэты, цяпер выдаецца меней за тысячу. Я лічу, што адна з прычынаў – тое, што для бальшыні патэнцыйных і рэальных чытачоў "Нівы" роднай мовай зьяўляецца менавіта падляская, а не гарадзенская гаворка. Таму мая ідэя ўвесьці гэтую мову ў ранг пісьмовай мовы, на якой бы былі публікацыі ў "Ніве", гаварылі на радыё і на тэлебачаньні – думаю, гэта толькі б узмацніла беларускасьць. Так што тут няма ніякай небясьпекі для беларускай мовы. Пры гэтым хачу выразна зазначыць, што не адракаюся ад беларускай мовы, у сваіх перакладчыцкіх намаганьнях я буду ісьці двума шляхамі: буду перакладаць і на беларускую, і на падляскую.
Чым мяне асабіста кранулі гэтыя чытаньні ў Брне: за маёй памяці гэта першая такая прэзэнтацыя беларускай літаратуры за мяжою, дзе беластоцкае адгалінаваньне беларускага прыгожага пісьменства трактуецца як неад''емная частка беларускай літаратуры. Арганізатар зь беларускага боку Сяргей Сматрычэнка запрасіў вельмі моцную, выразную рэпрэзэнтацыю літаратараў Беласточчыны – гэта Надзея Артымовіч, польскамоўны беларускі пісьменьнік Ежы Плютовіч, будуць выступаць яшчэ Міхась Андрасюк і Міра Лукша... На 30 пісьменьнікаў, якія чытаюць беларускую літаратуру ў ліпені, запрашэньне чатырох важных пісьменьнікаў зь Беласточчыны – гэта мяне кранула”.
Знаткевіч: “Чаму чатырох, а не пяці? Сябе вы пісьменьнікам ня лічыце?”
Максімюк: “Сябе я да пісьменьнікаў не залічваю – калі мяне пытаюць, то я кажу, што я беларускі літаратар, а не пісьменьнік. Я ня ведаю, чаму якраз перакладчыкаў ня лічаць пісьменьнікамі – я думаю, што гэта памылка, але няхай ужо будзе як ёсьць. Той, хто не пераклаў, а сам напісаў адзін верш, ужо лічыцца пісьменьнікам, а такі чалавек, як я, які нічога, акрамя эсэ свайго, не напісаў – ніякай фікцыі ці фабулы, дык яго ніхто ў Беларусі пісьменьнікам ня лічыць. Калі б я сказаў, што я беларускі пісьменьнік, некаторыя б абурыліся ці пачалі сьмяяцца...”
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Заўтра – Вера і Віктар Жыбулі, пазаўтра – Натальля Бабіна
Макс Шчур: “Фэстываль у Брне – гэта Вудстак беларускай літаратуры...”, 20.07.2007 Альгерд Бахарэвіч: “Пісьменьнік мае права на ўцёкі...”, 18.07.2007 Сяргей Абламейка: “Гэта вельмі моцная падтрымка беларускай культуры”, 18.07.2007 Ігар Бабкоў: "У чэхаў больш, чым у беларусаў, пачуцьця формы", 17.07.2007 Пятро Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”, 16.07.2007 Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007

Ян Максімюк – дзяяч беларускай культуры, паліглёт, перакладчык, эсэіст, палітычны аглядальнік Радыё Свабода. Нарадзіўся ў 1958 годзе на Беласточчыне, з 1998-га жыве ў Празе. Перакладае зь беларускай мовы на польскую ды з ангельскай, францускай, нарвэскай, чэскай (напр., Эгана Бонды або Багуміла Грабала) і іншых на беларускую. Свае пераклады публікуе ў Польшчы і Беларусі. Найбольш праславіўся перакладам на беларускую "Ўліса" Джэймса Джойса (1993). Таксама яму належыць спроба кадыфікацыі "сваёй мовы", то бок гаворак Падляскага ваяводзтва. На "МАЧ" чытаў эсэ “З бліжэйшых пластоў забыцьця” – трагічную гісторыю ўласнага роду на тле гістарычных пераўтварэньняў ХХ стагодзьдзя (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).