Валер Каліноўскі, Прага 20 ліпеня госьцем "Начной Свабоды" быў беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, які жыве ў нямецкім Гамбургу. У чацьвер і пятніцу ён браў удзел у літаратурным фэстывалі "Месяц аўтарскага чытаньня" ў чэскім горадзе Брно.
Каліноўскі: "Альгерд, скажыце, ці слухаеце вы ў Нямеччыне песьні беларускіх гуртоў?"
Бахарэвіч: "Я ня слухаў іх у Беларусі, але ў Нямеччыне мяне насамрэч чамусьці праняло. Я сабе спампаваў зь інтэрнэту мой улюбёны "Уліс", першыя два альбомы, якія я лічу іх геніяльнымі.
Каліноўскі: "А запісы гурту "Правакацыя", напрыклад, з альбому "Звычайная раніца"? Бахарэвіч: "Зусім не... На "Правакацыю", я скажу шчыра, я насамрэч забыўся".
Каліноўскі: "Некаторыя дагэтуль вас лічаць адным з былых лідэраў гэтага гурту…"
Бахарэвіч: "Яны памыляюцца, я думаю. Яны жывуць у пэўным сэнсе ўчорашнім днём. Галоўная памылка іх у тым, што людзі здольныя ўспрымаць некаторых асобаў як статычных фігур, якія не разьвіваюцца ні ў часе, ні ў прасторы. Магчыма, для некаторых я так і застаўся 20-гадовым чалавекам, ці 25-гадовым. Насамрэч я спраўляю свае дні нараджэньня дастаткова рэгулярна".
Каліноўскі: "А якая музыка вам цяпер даспадобы: панк, рок, джаз?"
Бахарэвіч: "Апрача "Улісу" ў Гамбургу я не слухаю рок-музыкі. Апошнія некалькі гадоў я слухаю выключна клясычную музыку".
Каліноўскі: "Некаторыя літаратурныя крытыкі казалі, што ў вашай прозе заўважаны "панкаўскі пачатак", вы пагаджаецеся з гэтым?
Бахарэвіч: "Крытыкі, якія гэта гавораць, яны таксама жывуць у пэўным сэнсе ўчорашнім днём".
Каліноўскі: "Альгерд, цяпер вы зьбіраецеся неўзабаве апублікаваць свой новы раман пад назвай “Праклятыя госьці сталіцы”. Аб чым ён?"
Бахарэвіч: "Ведаеце, я быў бы вельмі кепскім пісьменьнікам, калі б мог сказаць у некалькіх словах ў радыйным фармаце, пра што гэты раман. Я такі пісьменьнік, схільны да шматплянавасьці ў сваіх творах, і таму лепей усё-такі дачакацца ягонага выхаду і прачытаць. Але можа сказаць, што гэта мой першы і магчыма апошні тэатральны раман. А паколькі немагчыма ўявіць нічога больш адрознага, чым я і тэатар, то я думаю, што раман насамрэч атрымаецца цікавы, і што чытачы ўспрымуць яго так, як я б хацеў".
Каліноўскі: "А калі ён будзе апублікаваны й дзе?"
Бахарэвіч: "Гэта ўсё залежыць ад выдаўцоў. Ад выдавецтва "Логвінаў"... Але я скажу, што беларуская сытуацыя з выдавецтвамі мае сваю спэцыфіку. У тым пляне, што ні аўтар, ні выдавец ніколі ня ведаюць дакладна, калі выйдзе кніга. Я маю на ўвазе прыватныя, незалежныя выдавецтвы".
Каліноўскі: "У вашых творах шмат іранічных алюзіяў, нейкіх там фантастычных тыпажоў кшалту Кашкіна, або беларусаў на крыштальных шарах, тым не меней у іх шмат пазнавальных рэаліяў сучаснай Беларусі... Скажыце, як вы самі акрэсьліваеце свой стыль, літаратурны кірунак?"
Бахарэвіч: "Адкажу так: мяне ніколі не цікавілі літаратурныя школы, накірункі ці нешта падобна. Для мяне важны асабісты ўнёсак у мастацтва кожнага асобна ўзятага творцы. Для мяне асноўным зьяўляецца ў творцы талент ці ягоная здольнасьць да чараўніцтва. Чараўніцтва я лічу асновай, грунтам для творчасьці. Без гэтай здольнасьці можна быць і наватарам і авангардыстам, традыцыяналістам, вядомым ці невядомым, але без гэтага чараўніцтва сапраўдным літаратарам чалавек ня будзе".
Каліноўскі: "Філёзаф Валянцін Акудовіч назваў вашую прозу мізантрапічнай, бо, як патлумачыў ён, апісаньне чалавека ў Бахарэвіча такое ж бязьлітаснае, як і ў славутага героя Мальера? Пагаджаецеся з філёзафам?"
Бахарэвіч: "Так, я магу сказаць, хаця гэта можа прагучыць дастаткова наіўна для чалавека майго веку, але я не люблю людзей, не люблю чалавецтва і перакананы, што чалавецтва або народ любіць проста немагчыма, любіць можна асобных людзей, адзінкі, сябе. сваіх сяброў сваякоў... Але не абстрактныя сукупнасьці людзей. Так, я мізантроп, і не баюся ў гэтым прызнацца. Хацеў бы сказаць, што насамрэч, аўтар, які думае, што ён любіць чалавецтва, ён мусіць любіць і сам сябе як ягоную частку, але я сам сябе не люблю, не адчуваю ні як да чалавека. ні як да аўтара ніякай сымпатыі, і магу вас пераканаць і пераканаць слухачоў, што гэта насамрэч так".
Каліноўскі: "У 2001 годзе вы напісалі пра беларусаў на крыштальных шарах – праз тры гады А. Лукашэнка заявіў пра Беларусь як крыштальны сасуд... Відаць, выпадкова, а можа ён прачытаў ваш твор..."
Бахарэвіч: "Я вельмі сумняюся, што ён прачытаў мой твор. Мне падаецца, што спадар Лукашэнка -- чалавек такога кшталту, які наогул ня здольны ўспрымаць літаратуру. Я думаю, што ў кожным сапраўдным творцы, ці ёсьць я такім, гэта ўжо іншае пытаньне, закладзеная нейкая здольнасьць да прароцтваў, здольнасьць ісьці паперадзе падзеяў, сучаснасьці.
Хаця зь іншага боку і сучаснасьць -- таксама міф. Мне вельмі падабаецца выказваньне , што рэальнасьць, сучаснасьць і слова "сёньня" -- гэта ўсяго толькі нечыя памерлая мара.
Што да цяперашняга беларускага кіраўніцтва, то мне вельмі-вельмі шкада, што такія людзі стаяць на чале цэлай эўрапейскай дзяржавы. У Нямеччыне таксама хапае хамаў, пашлякоў і бяздарнасьцяў, але ў тым відаць і палягае адрозьненьне паміж Нямеччынай і Беларусьсю, што там гэтыя людзі не займаюць кіраўнічых пасадаў".
Каліноўскі: "Альгерд, раней вы пісалі і вершы, а цяпер?"
Бахарэвіч: "Я пішу вершы, але ў адрозьненьне ад прозы не лічу іх нечым адметным. Я прыкладаю усё намаганьні, каб не дэманстраваць іх вялікай публіцы. Гэтыя вершы я чытаю сваёй жонцы або зрэдку на прэзэнтацыях кніг сваіх сяброў, бо паэзія больш прыдатная для дэклямаваньня".
Каліноўскі: "Калісьці вы пісалі: "О, мілая сэрцу нямецкая мова, Багацьце тваіх невычэрпных крыніц... Цяпер вы чуеце нямецкую мову кожны дзень, бо жывяце ў Гамбургу. Чаму вы пераехалі ў Нямеччыну?
Бахарэвіч: "Я займаюся ў Нямеччыне тым, што пішу раман. Я наогул баяўся слова "раман", бо для маладых літаратараў, да якіх належу я, гэты панятак тоіць у сабе вялікую рызыку. маладому літаратару вельмі лёгка заблудзіцца ў словах, і калі ён выдае нейкае апавяданьне і лічыць яго раманам, то гэта папросту сьмешна. З другога боку, намаганьні маладога літаратара напісаць вялікую тоўстую кніжку таксама абарочваецца тым, што чалавек прадукуе словы без усялякага сэнсу. У Нямеччыне я пішу раман і пасьля доўгіх ваганьняў я спыніўся на "Сарока на шыбеніцы". Для людзей, абазнаных у жывапісе, гэтая назва, я думаю шмат што скажа, яна адсылае да аднаго вельмі знакамітага твору не такога ўжо цяпер забытага мастака. Калі казаць пра тое, чаму я пераехаў у Нямеччыну, то няхай гэта будзе таямніцай. Адзінае, што я магу сказаць, што мне вельмі не падабаецца Беларусь, я ў пэўны момант я адчуў гэтую краіну, як краіну, якая мяне ўрэшце рэшт згубіць. Рана ці позна ўсе мы адыйдзем у іншы сьвет, зьнікнем. Але не хацела б губляць тое, што адзінае ёсьць у мяне каштоўнага. Я зразумеў, калі быў яшчэ ў Беларусі, што ў мяне ёсьць і чытач, і крытык і менавіта дзеля іх я працую".

Альгерд Бахарэвічн нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Скончыў філфак Менскага пэдунівэрсытэту. Працаваў настаўнікам, журналістам, апошнія гады стала займаецца літаратурнай працай. Аўтар трох кніг прозы. За першую – “Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў”, якая выйшла ў 2002 годзе, атрымаў прэмію Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес”. У 2003 годзе выдаў кнігу “Натуральная афарбоўка”, у 2006-м -- “Ніякай літасьці Валянціне Г”. Паводле апытаньня сайту «Новая Эўропа» названы лепшым беларускім пісьменьнікам 2006 году. Ягоныя творы перакладаліся на 5 замежных моваў.