Радыё Свабода Валеры Буйвал -- удзельнік праграмы “Ў што я веру”
Як вядома, вернік не патрабуе рацыянальных доказаў для падмацаваньня сваёй Веры. Сапраўдная Вера – гэта стан душы і сэнс існаваньня, здольнасьць ахвяраваць сабой і не чакаць за гэта камфорту і кампэнсацыі.
Пакаленьні нашага народу жылі верай у сваё, нацыянальнае, беларускае. Чужынская акупацыя, паняверка і зьдзек, зьнішчэньне і генацыд, панаваньне хама ня здолелі пазбавіць беларусаў твару, сьцерці наша імя, нашу культуру і мову з аналаў эўрапейскай цывілізацыі. Наш народ вечны, бо жыве верай, імкнецца да сьветлага ідэалу.
Я веру, што Беларусі належыць вялікая гістарычная місія. На працягу стагоддзяў менавіта наша зямля была ўсходнім берагам культурнай Эўропы. За намі, за нашымі гарадамі з магдэбурскім правам, за нашымі помнікамі готыкі і Рэнэсансу, за “Статутам Вялікага Княства”, за Вітаўтам Вялікім і Скарынам заўсёды распасьціраўся іншы сьвет, бясконца чужы, мала зразумелы. Сьвет, пазначаны на старажытных геаграфічных мапах як Barbaricum. Мы зьяўляемся спадчыньнікамі нацыянальнай культуры, якую нашы продкі стварылі і якую абаранілі ад варвараў у гераічным змаганьні. Нам дастаткова толькі азірнуцца назад, каб адкрыліся такія скарбы, якім пазайздросьціць самы клясычны народ. 200 гадоў маскоўскага іга, здавалася, падарвалі народны дух і пазбавілі моцы мільёны нашых людзей. Верай ў нацыянальнае Адраджэньне жылі нямногія.
Але Госпад не пакінуў беларусаў. Ён паказаў цуд, веліч якога роўная біблейскім перамогам гасподнім. Народ вырваўся з Імпэрыі і аднавіў сваю дзяржаўнасьць. Пачалася беларуская Вясна. Я веру, што яе пераможную хаду ня здольныя спыніць апэрэтачная рэстаўрацыя правінцыйна-савецкіх бурбонаў, вяртаньне да піянэрыі-камсамоліі, шалёная русыфікацыя і асыміляцыя беларусаў.
Я веру ў Беларускую Салідарнасьць, салідарнасьць людзей і пакаленьняў. Цемра ня мае над намі вечнай улады – аб гэтым сьведчыць нам наш гістарычны досьвед. Равесьнікі незалежнай Беларусі канчаюць школу і абіраюць самастойны жыцьцёвы шлях. Яны ня ведаюць, што такое чужынская імпэрыя. Для іх Беларусь – гэта неабвержная рэчаіснасьць, гістарычная дадзенасьць.
Але трэба памятаць згаданы ўрок нашых продкаў – беларускую культуру і цывілізацыю трэба разьвіваць і абараняць. Ня цешыцца падступнай ілюзіяй, што неяк “усё наладзіцца само”, што ўдасца ўладкавацца пры любых умовах. Народы, якія спрабавалі маладушна прыстасавацца да чужых рэжымаў, станавіліся безабароннай ахвярай, размываліся ў нішто чужынскай стыхіяй.
Бел-Чырвона-Белы Сьцяг Хрыста і беларуская мова – галоўныя нашы, агульныя народныя сьвятыні. Іх заўсёды баяліся ворагі Беларусі, іх ненавідзяць нашы крыўдзіцелі. Бо ў гэтых сьвятынях заключана непераможная моц, яны ёсьць крыніцай вольнага і годнага жыцьця.
Я веру, што мітусьлівым схалястам і дэмагогам ня ўдасца дэзарыентаваць беларусаў прыдуманымі “моднымі” дэвізамі і разнаколернымі палотнішчамі. Веру, што беларуская моладзь ня пойдзе ў тупік за ілжэпрарокамі, ня стане паслухмяным матэрыялам у антыбеларускіх авантурах.
Веру, што хутка настане час, калі наш народ стане сапраўдным гаспадаром на сваёй зямлі.
Валеры Буйвал – мастацтвазнаўца, перакладчык, сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ.