Тацяна Поклад, Вільня (pokladt@yahoo.co.uk) У ліпені беларусы з розных краінаў віншуюць Галіну Войцік зь Вільні з 80-годзьдзем. І хаця з-за праблемаў са здароўем, яна папрасіла не ладзіць сьвяткаваньняў, адмовілася ад тэлевізійнай здымкі, ёй тэлефанавалі і прыносілі кветкі. Яе адрас вядомы ў беларускім асяродзьдзі: здаецца, яшчэ зусім нядаўна сюды, як некалі раней у "Лясную хатку" ў Панарах, прыязджалі з пытаньнямі і навінамі да маці Галіны Войцік – пісьменьніцы, паэткі, дзяячкі нашаніўскай пары Людвікі Сівіцкай-Войцік, сьветлай памяці Зоські Верас, якая толькі год не дажыла да свайго стагодзьдзя... А таксама да сьветлай памяці Лявона Луцкевіча, мужа Галіны Войцік, беларускага дзеяча і Асьветніка зь вялікай літары, знаўцу беларускай Вільні. І па-ранейшаму людзі прыходзяць у гэты дом, бо гэтая віленская беларуская інтэлегенцкая сям''я належыць і гісторыі, і будучыні беларускай культуры.
Перадача "Беларускае замежжа" (эфір 17 ліпеня).
Віленская беларуска Галіна Войцік – навукоўца, пэдагог, мэмуарыстка, аўтар унікальнай працы – сэрыі "Партрэты віленчукоў", галоўны рэдактар беларускай культурна-асьветніцкай праграмы на літоўскім нацыянальным радыё.
І. Аляшкевіч: "Для мяне Галіна Антонаўна – гэта чалавек, да якога прыходзіш і ад якога нікуды не хочаш ісьці".
Іна Аляшкевіч, як і яе калега Эдзіта Шукевіч, амаль утрая маладзейшая за Галіну Войцік. Яны працуюць разам для беларускай перадачы на нацыянальным літоўскім радыё, якая называецца "Для вас, суайчыньнікі". Гэта паўгадзінная штотыднёвая перадача, тая самая, што некалі называлася "Беларускае слова на хвалях Літвы" і якую адразу пасьля аднаўленьня незалежнасьці Літвы ствараў і вёў Лявон Луцкевіч. У ліку іншага і гэтую справу свайго мужа Галіна Войцік працягвае цяпер – разам з маладымі калегамі.
"Як нам разам працуецца? Вы ведаеце, Галіна Антонаўна сапраўды талерантны чалавек, і ўвогуле яна заўсёды прыслухоўваецца да нашых меркаваньняў. Яна ніколі ня цісьне. Хіба можна сказаць, што яна ўплывае сваімі ведамі, сваёй жыцьцёвай мудрасьцю, сваім досьведам і сумленнасьцю,– вядома, калі ты ў стане гэта заўважыць і ацаніць. Бывае, калі нешта недакладна, нешта ня так – ну, скажам такі прыклад,– ты кнігу не чытаў, а скажаш, што прачытаў – яна толькі прамаўчыць, але так, што для нас гэта зразумела..." – кажа Іна Аляшкевіч.
Старанямецкая, літоўская, гоцкая...
Галіна Войцік нарадзілася ў Вільні 1 ліпеня 1927 году, вучылася, апрача іншага, ў Віленскай беларускай гімназіі, у Віленскім унівэрсытэце, яна германіст і спэцыялізуецца на старанямецкай мове, кандыдацкую абараніла ў Маскве ў 1963 годзе.
Спадарыня Войцік прыгадвае: "Фактычна, тэма дысэртацыі праходзіла праз усю гісторыю нямецкай мовы – гэта зьмена структуры слова. Я вельмі шкадую, што пасьля не пісала доктарскую, таму што мне прапанавалі пашырыць гэтую тэму на балцкія і славянскія мовы. Гэта было б цікава, ясна. Але я вельмі была змучаная. Таму што ніхто ў такіх варунках не вучыўся ў асьпірантуры, як я. Мне трэба было ўтрымліваць сваю сям''ю і я бегала па лекцыях, выкладала тады ў Маскве літоўскую, нямецкую і нават гоцкую мовы".
"...але дзеля беларускай мовы"
На факультэтах германістыкі Галіна Войцік выкладала ў Гарадзенскім пэдінстытуце 5 гадоў і 35 – у Віленскім пэдінстытуце (пасьля – Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце). Калі ў Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце ў 1991 годзе стварылася адзяленьне беларускай філялёгіі, Галіна Войцік выкладала нямецкую і там.
Гэтая праца была сапраўднай беларускай справай. Чаму? Я сама была сьведкай таго, як на катэдры германістыкі ў ВПУ ніхто ня верыў, што такі спэцыяліст, як Галіна Войцік, якая выкладала адмысловыя дысцыпліны старшакурсьнікам, пойдзе працаваць з першакурсьнікамі, выкладаць ім азы нямецкай. Але Галіна Войцік пайшла да першакурсьнікаў, бо толькі яна магла ім выкладаць нямецкую на падставе беларускай, і каб яна не згадзілася, да іх накіравалі б літоўскамоўную выкладчыцу, і ні было б у першакурсьнікаў столькіх сустрэчаў з былой беларускай гімназісткай, расповядаў і размоваў пра беларускую Вільню, а для тых студэнтаў на пачатку 1990-х гэта ўсё было сапраўдным адкрыцьцём.
"Ні дзеля грошай, ні дзеля нямецкай, але дзеля беларускай мовы, каб гэтых студэнтаў падвучыць,– тлумачыць Галіна Войцік сваю тагачасную згоду працаваць з першакурсьнікамі.– Яны фактычна не гаварылі тады па-беларуску, нідзе дагэтуль беларускую не вучылі. А пасьля ўсе загаварылі".
Сэрцы з імёнамі
У ліку гэтых студэнтаў Галіны Войцік была і віленчанка Іна Аляшкевіч, якая таксама раней беларускай мовы не ведала. Яна ці не першая загаварыла па-беларуску і гаварыла адразу вельмі добра, адзначае Галіна Антонаўна. Як і іншыя тады выкладчыкі на новаствораным беларускім адзьдзяленьні, Галіна Войцік ня толькі выкладала свой прадзьмет, але й адкрывала перад студэнтамі сьвет беларускай культуры, беларускую Вільню,– вось да прыкладу, такі выпадак: у 1992-м годзе на Казюковым кірмашы першакурсьніцы з беларускага адзяленьня аднавілі традыцыю казюковых пернікаў-сэрцаў. Яны мелі сапраўдны посьпех. Зрабілі яны гэта самі, паводле сваёй ініцыятывы, пасьля расказаў Галіны Войцік і Лявона Луцкевіча, які прыходзіў на сустрэчы са студэнтамі.
"Тое, што расказвала спадарыня Галіна,– гэта было больш, чым расповяды: быццам глядзіш дасканалы стары фільм, са словаў усё паўстае як жывое... Лявон Антонавіч і Галіна Антонаўна нам расказалі і пра традыцыю казюковых кірамашоў у Вільні, менавіта пра гэтыя пернікі ў форме сэрцаў, на якіх былі напісаныя імёны дзяўчат і хлопцы набывалі гэтыя пернікі і дарылі сваім дзяўчатам. Таксама і пра іншыя рэчы распавядалі, якія можна было зрабіць на Казюка, – і мы рабілі яшчэ такіх птушачак...", -- кажа Іна Аляшкевіч.
А Галіна Войцік прыгадала: "На першыя Казюкі дзяўчыты-студэнткі мелі сваё месца, каля Пятніцкай царквы. Мы да іх прыходзілі з Лявонам, яны падаравалі нам сэрцы з нашымі імёнамі. У іх гэтыя пернікі хутка расхапілі, тады неяк мала было такіх традыцыйных пернікаў-сэрцаў з імёнамі, а раней жа на Казюка гэта быў галоўны прадукт разам з абаранкамі. Хлопцы набывалі пернікі-сэрцы з імёнамі дзяўчат, якія ім падабаліся, і дарылі ім. У "Руні" ёсьць мой артыкул пра Казюка".
Г.Войцік: "Усё, што я раблю цяпер – гэта ў памяць мужа, Лявона Луцкевіча".
"Я па прафэсіі германіст і пачала займацца беларускімі справамі, трэба прызнацца, досыць позна. Спачатку – гэта былі пераклады. Гэта пераклад кнігі літоўскага географа, краязнаўцы, прафэсара Віленскага унівэрсытэту Чэслава Кудабы "Па Віліі“ (выдадзена ў Менску ў 1992 г.), пасьля яго ж вельмі сымпатычнае эсэ, і яшчэ пару такіх рэчаў. А фактычна больш ужо сур''ёзна беларускімі справамі я пачала займацца пасьля сьмерці Лявона. Каб падтрымаць яго памяць, працягнуць пачатае ім. Я ўзяла гэтыя радыёперадачы, і ўзялася за "Партрэты", – кажа Галіна Войцік.
"Партрэты віленчукоў" – гэта сэрыя кніг пра беларускіх дзеячоў Віленшчыны, вынік працы Галіны Войцік над матар''яламі, якія рабіў у 90-х гадах для радыё "Свабода" Лявон Луцкевіч.
Г.Войцік: "Фактычна, пачынальнікам сэрыі „Партрэты віленчукоў“ была Зоська Верас".
"Зоська Верас пачала зьбіраць біяграфіі заслужаных дзеячоў Вільні, няслушна забытых. Для яе пісалі свае аўтабіяграфіі Шнаркевіч, доктар Станкевіч, доктар Станіслаў Грынкевіч ды іншыя. А пасьля ўжо Лявон для радыё "Свабода" пісаў – 50 "партрэтаў" ён зрабіў",– прыгадвае Галіна Войцік.
А апошні, 51-шы "партрэт" з сэрыі пра віленскіх дзеячоў для радыё "Свабода" зрабіла ўжо Галіна Войцік – гэта быў партрэт Лявона Луцкевіча, сэрца якога перастала біцца 10 гадоў таму -- 28 ліпеня 1997 году.
А далей – ідэя выдаць партрэты віленчукоў, якую ажыцьцявіў рэдактар віленскага выдавецтва "Рунь" Алег Мінкін. Партрэты пачалі выходзіць асобнымі кніжкамі, і для іх трэба было падрыхтываць іншыя тэксты – вось за гэта і ўзялася Галіна Войцік. І вось ужо ў гэтай сэрыі партрэт Лявона Луцкевіча быў першы.
Г.Войцік: "Выдаваць, так як было ў тэкстах для радыё "Свабода" – гэта быў бы такі кароценькі даведнік. Так што давялося пашыраць і распрацоўваць. І пачала я зь Лявона Луцкевіча, пасьля – Зоська Верас, і пасьля ўжо іншыя. З гэтых 50-ці, што меліся, я напісала 15 „партрэтаў“. Гэта быў крыху іншы стыль – лягчэйшы, больш дэталяў. Пішуцца партрэты па-рознаму, – бывае, лёгка, і матар''ялаў шмат, бывае цяжка і марудна. Шмат з тых, пра каго я пісала, я ведала асабіста – той жа кампазытар Канстанцін Галкоўскі, ці Антон Антановіч, які Аль-Кітабамі займаўся. Да прыкладу, адзін з першых партрэтаў – Зоські Верас – калі я напісала, сын вельмі раскрытыкаваў – за тое, што вельмі суха, акадэмічна, толькі факты. Давялося перапісаць. Вось той ужо другі варыянт Арсень Ліс вельмі пахваліў, ён наагул заўсёды даваў свае ацэнкі маім працам, мы падтрымліваем кантакты".
"Партрэты віленчукоў" выдадзеныя як сэрыя асобных невялікіх кніжак у віленскім выдавецтве "Рунь", частка тэкстаў зьмешчаная і ў інтэрнэце.
Цяпер з-за праблемаў са здароўем не атрымліваецца працаваць так інтэсыўна, кажа Галіна Войцік. Летась яна ўпала і зламала нагу, гэта здарылася ў самы дзень сьмерці Лявона Луцкевіча 28 ліпеня, пасьля наведваньня могілкаў. Ад таго часу цягнуцца праблемы са здароўем.
"Так што я мала што раблю цяпер,– кажа Галіна Войцік.– Напісала ў стылі "партрэту" артыкул пра Івана Луцкевіча, гэта мелася быць прачытана на нашаніўскай канфэрэнцыі ў Вільні. Але я на канфэрэнцыю ня здолела пайсьці, так што мяне папрасілі даць для друку. Ну, і падрыхтывана ў мяне ўсё для „партрэта“ доктара Станіслава Грынкевіча. Гэта постаць асаблівая, цікавая, тым больш, што ён зьвязаны з нашай сям''ёй – з мамінага боку. Там цікавы такі матарыял. Я наогул пішу вельмі хутка – я доўга думаю, а пасьля саджуся і хутка пішу без паправак".
Галіна Войцік прыгадвае, што гэтак сама пісала і яе маці Зоська Верас. Спачатку ўсё абдумвала, а пасьля садзілася і, бяз чарнавікоў, адразу запісвала ўсё начыста, бяз паправак. Пра гэтую асаблівасьць Зоські Верас пісала і Данута Бічэль.
Архівы Зоські Верас, як і іншыя сямейныя архівы, каштоўныя для беларускай гісторыі арыгіналы дакумэнтаў, цяпер захоўвае Галіна Войцік. Так і невядома, ці пабачаць, да прыкладу, сьвет поўныя ўспаміны Зоські Верас, зь якіх дасюль друкаваліся толькі асобныя часткі.
"Я не ведаю наагул, што з маімі ўсімі архівамі будзе. Таму што, на жаль, сын гэтым не цікавіцца. Мы дамовіліся, што Алеся Луцкевіч возьме Лявонавы архівы. А з мамінымі – не ведаю. Поўны рукапіс успамінаў цяпер у Сяргея Дубаўца. Гадоў дзесяць таму рукапіс забраў Сяргей Харэўскі, меркавалася, што іх будуць друкаваць. Часткі гэтых успамінаў друкаваліся раней. Пэўна, найбольш вядомае "Старое Гродна", што Быкаў вельмі хваліў", – распавяла Галіна Войцік.
Галіна Войцік таксама напісала свае ўспаміны, іх часткамі друкавала "Наша Ніва" і віленская "Рунь", тэксты ёсьць і ў інтэрнэце. Ці пабачыць сьвет кніга ўспамінаў Галіны Войцік, таксама невядома.
"Ну, я сама не маю грошай на выданьне,– кажа аўтарка.– А цікава было б выдаць. З фотаздымкамі. Тым больш, што я, калі пісала, акцэнт рабіла не на сваёй асобе. Пра сябе – гэта так, між іншым. А больш пра падзеі, пра беларусаў, каторыя заўсёды ў нас бывалі дома, каторых я ведала. Вось дзеля гэтага яны і цікавыя, гэтыя ўспаміны".
Забыты адрас: "Лясная Хатка", 12.03.2000 Вандроўкі па Вільні , 09.08.1998 Імёны Свабоды: Лявон Луцкевіч , 26.10.2006