Радыё Свабода Кіраўніцтва Нацыянальнага парку "Белавеская пушча" адрапартавала аб тым, што ў запаведніку сёлета штучна высаджаны лясны масіў на плошчы 400 гэктараў.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, з кожным годам тэрыторыя, дзе робяцца лесапасадкі, істотна павялічваецца і гэта дазволіць захаваць Белавескую пушчу для нашчадкаў.
Аднак незалежныя эколягі аспрэчваюць мэтазгоднасьць такіх захадаў. Як заявіў Свабодзе кандыдат біялягічных навук, былы намесьнік дырэктара Нацыянальнага парку "Белавеская пушча" Георгій Казулька, штучныя лесапасадкі робяцца ў ахоўваемай тэрыторыі пушчы, дзе знаходзіцца старадаўні першабытны лес, які заўсёды аднаўляўся натуральным шляхам. У гэтым ёсьць унікальнасьць і каштоўнасьць пушчанскага лесу, бо ён ніколі не высаджваўся чалавекам.
Паводле спадара Казулькі, цяперашняе кіраўніцтва нацыянальнага парку ставіць за мэту зьвесткамі пра штучныя лесапасадкі засакрэціць маштабы вырубкі рэліктавага лесу, які пасьля перапрацоўваецца дзеля экспарту матэрыялаў з каштоўных пародаў дрэваў за мяжу.
Георгій Казулька таксама паведаміў, што калі раней лесапасадкі рабіліся з мясцовага пітомніку і польскай часткі Белавескай пушчы, дык зараз кіраўніцтва парку забараніла купляць саджанцы ў палякаў. Таму ў лесапасадках выкарыстоўваецца матэрыял невядомага паходжаньня, што ёсьць грубым парушэньнем правілаў, якія дзейнічаюць на запаведнай тэрыторыі.