Аляксей Дзікавіцкі, Гарадок (Польшча) Сёньня ўвечары на Беласточчыне ў мястэчку Гарадок пачынаецца традыцыйны Фэстываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча”. Выступяць больш за 30 гуртоў зь Беларусі, Польшчы, Літвы і Ўкраіны.
Сёлета “Басовішча” ладзіцца ўжо ў 18-ы раз і даволі значна адрозьніваецца ад таго, што было яшчэ летась. Па-першае, фэстываль стаў даўжэйшым. Гаворыць Радак Дамброўскі, старшыня “Беларускага аб''яднаньня студэнтаў”– арганізацыі, якая ладзіць фэстываль: “Фэстываль цяпер будзе працягвацца тры дні, а не два, як гэта было раней. Дзякуючы гэтаму, змогуць выступіць больш гуртоў, і публіцы, думаю, цікава будзе – больш добрай забавы!”
Сёлета павялічваецца ня толькі колькасьць гуртоў, але і пашыраюцца музычныя стылі, якія гэтыя гурты прадстаўляюць, бо раней на “Басовішчы” выконвалася перадусім цяжкая рок-музыка. “Будзе і мэтал, але таксама фольк, рэп, хард-кор. “Крамбамбуля” таксама будзе. Гэта ўжо цяжкай музыкай не назавеш”.
На сёлетнім Басовішчы, акрамя беларускіх, выступяць таксама гурты з Украіны, Літвы і Польшчы -- геаграфія фэстывалю таксама пашыраецца. “Мы хочам параўнаць. Пабачыць, якая музыка робіцца у Літве, Украіне, і што граюць беларускія музыкі. Усе стылі, канешне, не ахопім, але хаця б крыху”, - сказаў нашаму радыё Радак Дамброўскі.
Конкурсная праграма фэстывалю пачнецца заўтра, і прыкладна каля 22-й гадзіны паводле менскага часу стануць вядомыя яе пераможцы. Штодзённа будуць выступаць і зоркі беларускай музыкі – “Крама”, “Палац”, “NRM” ды іншыя.