Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 19 ліпеня ў розныя гады мінулага.
У 1937 годзе “Віцебскі пролетарый” паведамляе: “Нядаўна адбылася нарада актыва радыёслухачоў горада Віцебска, у якой прыняло ўдзел больш ста чалавек... Не мала дасталася рэдакцыі радыёвяшчання і асабліва радыёвузлу. Рэзка і справядліва радыёслухачы крытыкавалі кіраўнікоў радыёвузла за дрэнную чутнасць, шум, чутнасць адначасова некалькіх станцый, знікненне чутнасці, наогул вялікія перабоі, папсаванне ліній і г.д. ... Сход прыняў рэзалюцыю, у якой... патрабаваў ад кіраўніцтва радыёвузла пакончыць з буйнымі ненармальнасцямі ў рабоце вузла”.
Пад загалоўкам “Выхоўваць пачуцці советскага патрыятызму” “ЛіМ” у 1947 годзе піша пра беларускую опэру: “Драматург М.Клімовіч і кампазітар Д.Лукас у оперы “Песня аб шчасці” распрацоўваюць тэму аб працы калгаснікаў па адраджэнню народнай гаспадаркі, разбуранай фашыстамі. У гэтым творы цікава тое, што аўтары, не абмяжоўваючы сябе “вясковым каларытам”, шукаюць новыя, уласцівыя советскім людзям рысы натуры, інтэлекта, якія яны набылі за трыццаць год існавання соцыялістычнай дзяржавы”.
“Мінская праўда” ў 1977 годзе нагадвае пра рапірыста Аляксандра Раманькова: “А затым Грэнобль... І тут Аляксандр даказаў, што ён з’яўляецца фехтавальшчыкам самага высокага сусветнага класа, стаў першай рапірай свету. У 1976 годзе ён быў сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў у Манрэалі. І вось новая вялікая перамога — мінскі дынамавец, заслужаны майстар спорту СССР Аляксандр Раманькоў на сусветным першынстве ў Буэнас-Айрэсе стаў чэмпіёнам у фехтаванні на рапірах”.