Радыё Свабода У Жыткавіцкім раёне знайшоўся 15-гадовы жыхар райцэнтру Аляксей Мазураў, які тыдзень таму выправіўся на ровары ў лес па чарніцы і заблукаў.
Міліцыянты, ратавальнікі й лесьнікі сем дзён шукалі зьніклага падлетка, але безвынікова.
Учора ў другой палове дня ў міліцыю патэлефанаваў жыхар вёскі Полчын, якая знаходзіцца блізу ракі Прыпяць, за трыццаць кілямэтраў ад Жыткавічаў. Ён і паведаміў, што ў яго дома знаходзіцца зьніклы падлетак.
Аляксей выйшаў зь лесу з роварам у руках. Вясковец сьцяміў, што гэта і ёсьць той хлопец, пра якога паведамляла міліцыя. Ён запрасіў падлетка ў хату, накарміў і патэлефанаваў у Жыткавічы.
Падлетак апавёў, што ён заблукаў. Начаваў у лесе, еў чарніцы. Аднойчы ў цемры выйшаў у нейкую вёску, але разбудзіць каго-небудзь не адважыўся.
Паколькі ніякіх пашкоджаньняў Аляксей ня меў, то міліцыя перадала падлетка ягонай маці пад падпіску.
Паводле зьвестак прэсавай службы абласной управы міліцыі, кожны год у сэзон грыбоў і ягад у рэгіёне зьнікае пад паўтара дзясятка чалавек. У тым жа Жыткавіцкім раёне ў апошнія гады зь лесу не вярнуліся чатыры чалавекі. Пра лёс іх дагэтуль нічога невядома.