Алесь Дашчынскі, Менск Міністэрства фінансаў Расеі найбліжэйшым часам плянуе ўнесьці ва ўрад свае прапановы аб прадастаўленьні крэдыту Беларусі ў 1,5 мільярда даляраў. Пасьля разгляду расейскім урадам спатрэбіцца яшчэ да двух месяцаў, каб завяршыць працэдуру выдзяленьня крэдыту. Пра гэта заявіў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын. Аднак умовы прадастаўленьня крэдыту пакуль невядомыя.
Паводле расейскай газэты “Коммерсантъ”, Расея чакае ад Беларусі адказу адносна будучай прыватызацыйнай стратэгіі.
Паводле віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі, сёлета могуць прайсьці конкурсы па продажу акцый некаторых стратэгічных прадпрыемстваў Беларусі. Але меркаваная цана расейскім пакупнікам здаецца занадта высокай. Зьніжэньне стартавай цаны прыватызацыі можа стаць рашаючай умовай для выдзяленьня крэдыту. Ці можа пайсьці Беларусь на тое, каб аддаць Расеі свае прадпрыемствы за крэдыт?
Ні ў беларускім, ні ў расейскім міністэрствах фінансаў не пажадалі выказвацца на тэму крэдыту.
Беларускі ўрад вымушаны шукаць грошы, каб да 23 ліпеня разьлічыцца з “Газпромам” за пастаўкі газу. Гэты доўг дасягае амаль 500 мільёнаў даляраў.
Паводле маскоўскага палітоляга Андрэя Суздальцава, Расею ўпершыню не задаволіў дзяржаўны статус крэдыту, і яна прапануе крэдыт Беларусі толькі пад пэўныя гарантыі:
Віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў падчас нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі, што Беларусь гатова пачаць продаж прадпрыемстваў. У расейскага боку якраз і выклікаюць цікавасьць “Нафтан”, мазырскі НПЗ, “Палімір”, “Белшына”, “Гродна Азот”.
Паводле дырэктара аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леаніда Заікі, узамен на крэдыт Расея хоча атрымаць беларускія прадпрыемствы.
Паводле кіраўніка цэнтра Мізэса Яраслава Раманчука, расейцы зробяць усё, каб зацягнуць перамовы па крэдыту, бо час гуляе супраць беларусаў:
“Гэта будзе зацягвацца да канца гэтага году, а потым расейцы будуць поўнасьцю ў парлямэнцкай кампаніі, потым будзе прэзыдэнцкая кампанія. Калі яшчэ тры-чатыры месяцы нічога не атрымаецца, пра крэдыт можна будзе да жніўня 2008 года забыцца”.
Ці патрэбны Беларусі расейскі крэдыт?, 04.07.2007
Паводле віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі, сёлета могуць прайсьці конкурсы па продажу акцый некаторых стратэгічных прадпрыемстваў Беларусі. Але меркаваная цана расейскім пакупнікам здаецца занадта высокай. Зьніжэньне стартавай цаны прыватызацыі можа стаць рашаючай умовай для выдзяленьня крэдыту. Ці можа пайсьці Беларусь на тое, каб аддаць Расеі свае прадпрыемствы за крэдыт?
Ні ў беларускім, ні ў расейскім міністэрствах фінансаў не пажадалі выказвацца на тэму крэдыту.
Беларускі ўрад вымушаны шукаць грошы, каб да 23 ліпеня разьлічыцца з “Газпромам” за пастаўкі газу. Гэты доўг дасягае амаль 500 мільёнаў даляраў.
Паводле маскоўскага палітоляга Андрэя Суздальцава, Расею ўпершыню не задаволіў дзяржаўны статус крэдыту, і яна прапануе крэдыт Беларусі толькі пад пэўныя гарантыі:
А.Суздальцаў: “Усё залежыць ад Лукашэнкі. Калі ён будзе настойваць, што ён такі добры і даць яму проста грошы, ён крэдыт не атрымае”.
“Расейскі ўрад запатрабаваў гарантый. Гарантыі ў выглядзе пакетаў акцый некаторых беларускіх прадпрыемстваў. Але беларускі бок адмаўляецца гэта рабіць. Усё залежыць ад Лукашэнкі. Калі ён будзе настойваць, што ён такі добры і даць яму проста грошы, ён крэдыт не атрымае”.Віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў падчас нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі, што Беларусь гатова пачаць продаж прадпрыемстваў. У расейскага боку якраз і выклікаюць цікавасьць “Нафтан”, мазырскі НПЗ, “Палімір”, “Белшына”, “Гродна Азот”.
Паводле дырэктара аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леаніда Заікі, узамен на крэдыт Расея хоча атрымаць беларускія прадпрыемствы.
Л.Заіка: “Ні прэзыдэнт, ні ўрад не зьбіраюцца рабіць нейкія рэформы, ставіць ініцыятыўны, малады ўрад. Сядзіць тая ж намэнклятура, якая ўсё гэта і прафукае”.
“Ідзе перадпродажная падрыхтоўка Беларусі. Самыя лепшыя прадпрыемствы ў Беларусі, два нафтаперапрацоўчыя заводы, маюць рэнтабэльнасьць адзін працэнт. Трэба нешта зь імі рабіць. Значыць, трэба дурных беларусаў пераконваць, што яны мусяць разьвітацца зь вялікай уласнасьцю, бо ня могуць ёй кіраваць. Таму ні прэзыдэнт, ні ўрад не зьбіраюцца рабіць нейкія рэформы, ставіць ініцыятыўны, малады ўрад. Сядзіць тая ж намэнклятура, якая ўсё гэта і прафукае”.Паводле кіраўніка цэнтра Мізэса Яраслава Раманчука, расейцы зробяць усё, каб зацягнуць перамовы па крэдыту, бо час гуляе супраць беларусаў: