Валянціна Аксак, Менск 6 ліпеня пасьля цяжкай і працяглай хваробы пайшоў з жыцьця Генадзь Банкевіч — актыўны сябра Беларускага народнага фронту “Адраджэньне” ад самага яго заснаваньня.
Генадзь Банкевіч нарадзіўся 15 траўня 1930 году ў вёсцы Вялікая Каўпеніца пад Баранавічамі, якія былі тады ў складзе Заходняй Беларусі пад Польшчаю.
Ад малых гадоў насуперак польскамоўнаму школьнаму выхаваньню ён усьвядоміў сваю прыналежнасьць да беларускае культуры, мовы, нацыі, сказаў нашаму радыё прэсавы сакратар управы Сойму КХП-БНФ Валеры Буйвал.
“Ён успамінаў, як яны з захапленьнем, малыя, у трыццатыя гады чыталі беларускія кніжкі, любілі родную мову, чыталі вершы, дэклямавалі. Вось так прайшло ягонае дзяцінства. Потым — вайна. Пасьля вайны ўжо дарослым чалавекам ён абраў вайсковую кар’еру”, — апавёў Валеры Буйвал.
Генадзь Банкевіч скончыў у Маскве Акадэмію вайскова-паветраных сілаў імя Жукоўскага і больш за трыццаць гадоў працаваў вайсковым інжынэрам у розных кутках Савецкага Саюзу.
Выйшаў на пэнсію ў званьні падпалкоўніка і адразу ж далучыўся да беларускага адраджэнскага руху.
Ад 1989 году Генадзь Банкевіч выбіраўся ўва ўсе соймы Беларускага народнага фронту, а потым КХП-БНФ, кіраваў рэгіянальнымі структурамі, каардынаваў працу, арганізоўваў многія талокі ў Курапатах і сам актыўна ў іх удзельнічаў, рабіў шмат руціннай штодзённай працы.
“Ён сябе паказаў як выдатны арганізатар, чалавек рацыянальны, з высокімі патрабаваньнямі да сябе і да людзей, – згадвае Валеры Буйвал. – Мы заўсёды ведалі, што тая справа, за якую ён бярэцца, будзе даведзеная да канца. І людзі яго вельмі шанавалі за такую прынцыповасьць”.
Пахавалі Генадзя Банкевіча 8 ліпеня на Паўночных могілках сталіцы. На разьвітаньні сябры і паплечнікі гаварылі, што на такіх ахвярных і бескарысьлівых людзях трымаецца адраджэнскі рух.
Гэта адзначыў і адказны сакратар управы Сойму КХП-БНФ Алесь Чахольскі:
“У жыцьці ён быў вельмі сьціплым чалавекам, нічога не патрабаваў для сябе, а толькі аддаваў. Менавіта такія людзі і рабілі гісторыю беларускага адраджэньня. Для нас гэта вялікая страта”.
У Генадзя Банкевіча засталіся жонка, дзьве дачкі і двое ўнукаў.