Радыё Свабода У рамках перадачы “Час гасьцей” расейскай службы Радыё Свабода адбыўся круглы стол на тэму “Як сёньня выкладаць гісторыю”. Удзельніца абмеркаваньня Ірына Ясіна, расейская журналістка, віцэ-прэзыдэнт фонду «Лібэральная місія» аналізавала падручнікі гісторыі ў постсавецкіх краінах.
"Я прачытала азэрбайджанскія, эстонскія падручнікі, таму што яны ёсьць на расейскай мове. Там значная колькасьць расейскамоўнага насельніцтва, і таму яны пішуцца па-азэрбайджанску і па-эстонску, а пасьля перакладаюцца на расейскую. Вось у Армэніі, напрыклад, дзе колькасьць расейцаў вельмі малая, там усе падручнікі на армянскай, таму даводзіцца карыстацца паслугамі перакладчыка. І беларускія прачытала.
Вось, напрыклад, і азэрбайджанцы, і эстонцы трактуюць распад СССР як безумоўна пазытыўны факт, а зусім не як геапалітычную катастрофу ХХ стагодзьдзя. Прычым у азэрбайджанскім падручніку каляніяльная палітыка Расеі ганьбіцца са страшнай сілай ад часоў, уласна, экспансіі на Каўказ другой паловы ХІХ стагодзьдзя, проста ганьбіцца. І найгоршы вораг – Грыбаедаў, дарэчы сказаць, за тое, што армянаў зь Ірану перасяліў у Гарабах, які мы ведаем як Нагорны Карабах. Эстонцы больш узважана, але таксама, безумоўна радуюцца распаду СССР.
Што да беларусаў, дык яны дзіўным чынам толькі адзін радок у падручніку прысьвяцілі таму, што іхны жа ж Шушкевіч, уласна, у іхнай жа ж Белавескай пушчы разам зь Ельцыным і Краўчуком падпісаў...Прычым яны відавочна імкнуцца абыйсьці... “Ну, непрыемна, і мы пра гэта гаварыць ня будзем”. Вось ім не падабаецца. Наагул, беларускі падручнік гісторыі больш за ўсё падобны на кароткі курс гісторыі ВКП(б), бо 90 працэнтаў тэксту – гэта пералічэньне прозьвішчаў супрацоўнікаў абкамаў, райкамаў, гаркамаў, з усімі рэгаліямі, з усімі подзьвігамі і гэтак далей. Вось саўгасьнікаў я там пакуль не знайшла. Ну, карацей, своеасаблівая рэч. Нашыя падручнікі гісторыі ў брэжнеўскія часы былі нават лепшыя. Надта ўжо коратка там пра ўсё астатняе, апрача савецкага пэрыяду. Вось гэта проста надзвычайна.
Я разумею, што калі мы пачнем параўноўваць гэтыя трактоўкі... ну, я не бяру беларускую, яна ў дадзеным выпадку асаблівая, а думаю, што і ў Літве, і ў Латвіі, і ў Грузіі яны супадуць з азэрбайджанскімі і эстонскімі. Бясспрэчна, гэта для іх пазытыўны факт. І мы павінны цудоўна разумець і сваім дзецям казаць, што нават тое, што... Я, уласна, таксама лічу, што распад Саюзу – гэта безумоўна пазытыўны факт, а асабліва ў той форме, у якой ён адбыўся – у форме бяскроўнай. І ўсе мы памятаем гісторыю югаслаўскай вайны, гэта паказвалі па праграме “Время” ня так даўно. І хто мае вушы, той чуў, хто мае вочы, той бачыў. Але калі ў падручніку гісторыі будзе навязвацца пункт гледжаньня пра геапалітычную катастрофу, агучаны паважаным прэзыдэнтам Пуціным, дык для мяне гэта будзе катастрофай. Бо мне здаецца, што з гледзішча грамадзянскай пазыцыі, гэта – лухта, гэта – няправільна".