Ігар Карней, Менск Упершыню за апошнія 90 гадоў у Менску пачынаюць будаваць новы касьцёл. Падмурак пад храм закладваецца ў сталічным мікрараёне Серабранка побач з капліцай, якая была тут пабудаваная пяць гадоў таму. А ўжо напачатку 2009-га ў храме павінна адбыцца першая імша.
Мэтадам народнай будоўлі
Сёлета ўвесну вернікі мікрараёну Серабранка атрымалі дазвол Менгарвыканкаму на будаўніцтва храму. Як расказвае адна з прыхаджанак рыма-каталіцкай абшчыны сьвятога Яна Хрысьціцеля, для гэтага вельмі шмат зрабіў ксёндз-пробашч Ігар Лашук:
“На сьвяты вельмі шмат вернікаў зьбіраецца, на вуліцы больш нават людзей стаіць, чым у каплічцы. Бо прыяжджаюць з прыгарадаў. І хоць гэта ў нас Ленінскі раён, але яшчэ прыяжджаюць з Заводзкага раёну, бо там няма касьцёлу. Канечне, цяжка было б гэта рэалізаваць, каб не наш ксёндз. Хапіла нашаму ксяндзу, паклаў ён тут нямала здароўя. Але гэта ўсё ксёндз, усё тут ягонымі высілкамі. Адным словам, хапіла яму”.
Пачалося будаўніцтва касьцёлу ў менскім мікрараёне Серабранка"
Сам ксёндз Ігар Лашук гэтымі днямі праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі зацікаўленых гарадзкіх арганізацыяй і ведамстваў: касьцёл узводзіцца выключна на сродкі беларускіх і замежных вернікаў, і ксёндз спадзяецца, што дзяржава падтрымае будоўлю і вызваліць ад цяжару падаткаў".

Касьцёл фундуюць салезыяне
Адзін з выкладчыкаў дзіцячай касьцельнай школкі Аляксей Станкевіч кажа, што капліца ў Серабранцы ўжо ня можа зьмясьціць усіх вернікаў. У нядзелю і па сьвятах тут адбываецца па 5-6 набажэнстваў. Вось што спадар Станкевіч кажа пра фінансаваньне новага храму:
“Асноўную частку грошай выдаткаваў Генэральны дом салезыянаў. Гэта той закон, які працуе менавіта ў гэтай парафіі. Увогуле гэта манаская супольнасьць, якая апякуецца дзецьмі. А з улікам, што гэта ўсясьветны закон, то быў прадстаўлены наш праект, тое, што ён мае рэальную карысьць і Генэральны дом даў дазвол. Летась прыяжджаў сюды генэрал салезыянаў з Рыму, усё пабачыў і нават мы спадзяемся на такую рэч: калі будзе пабудаваны касьцёл, то ён прыедзе на яго асьвячэньне. Прынамсі, ён так абяцаў. Маюцца ў нас драбнейшыя фундатары. Таксама мы, напрыклад, кожную трэцюю нядзелю месяца зьбіраем адмысловыя ахвяраваньні на будаўніцтва. Канечне, гэта не якіясьці велізарныя грошы, але зьбіраюцца. То бок, нешта атрымліваецца”.
Да канца году плянуецца закласьці падмурак касьцёлу і правесьці інжынэрныя камунікацыі, а на наступны год – пачаць выводзіць сьцены і накрыць дах.
Дзейная каталіцкая капліца ў менскім мікрараёне Серабранка"
Прапорцыя на карысьць праваслаўных храмаў
Цяпер у Беларусі 400 каталіцкіх парафіяў і 326 касьцёлаў. Праваслаўных прыходаў у Беларусі больш за тысячу. Пра колькасьць храмаў у Беларускім экзархаце Расейскай праваслаўнай царквы, пабудаваных за час незалежнасьці краіны, не паведамілі. Прадстаўнік экзархату Андрэй Петрашкевіч удакладніў, што для такіх падлікаў патрэбны час.
Аднак у адным толькі Менску праваслаўныя храмы ўзводзяцца на праспэкце Прытыцкага, вуліцах Шаранговіча, Каліноўскага, Мірашнічэнкі. Такія будоўлі ёсьць у большасьці беларускіх гарадоў. А вось іўдэі не дамагліся вяртаньня менскай сынагогі, дзе і цяпер месьціцца Расейскі тэатар. Ля іншай сынагогі ў раёне вуліцы Камуністычнай, побач з амбасадай Украіны, пасьля трох гадоў зацішша толькі нядаўна зьявіліся рыштаваньні.
За 10 гадоў -- ніводнага дазволу на арэнду зямлі
На пачатку 1990-х эвангельскія хрысьціяне распачалі цэлы шэраг будаўніцтваў храмаў. Цяпер некаторыя пратэстанцкія дамы пераўтварыліся ў даўгабуды... А спробы набажэнстваў у прыватных будынках перасьледуюцца ўладамі. Гаворыць пастар менскай царквы “Ян Прадцеча” Антоній Бокун:
“Увогуле цягам апошніх 10 гадоў ніводная неправаслаўная грамада не атрымала зямлю пад будаўніцтва культавых будынкаў у Беларусі. У Менску прынамсі дакладна. Усё, што і было збудавана, дык зямля пад іх была атрымана даволі позна. То бок даўно была атрымана. І адпаведна ўсе пратэстанцкія храмы, якія будаваліся, атрымалі дазвол на будаўніцтва яшчэ напачатку 1990-х. А за апошнія 10 гадоў, можна сказаць, ніхто такога дазволу так і не атрымаў”.