Алена Струвэ, Менск У Ірляндыі часова прыпыненая дзейнасьць невялікіх дабрачынных групаў і валанцёраў, якія займаюцца аказаньнем дапамогі чарнобыльскім дзецям і арганізуюць у сваіх дамах вакацыі для маленькіх беларусаў.
Пасьля нядаўняга працэсу над 52-гадовым жыхаром графства Ўотэрфорд Джонам Пэпардам дзейнасьць гэтых групаў пачала пільна вывучаць ірляндзкая крымінальная паліцыя.
Днямі акружны суд Ўотэрфорд асудзіў Джона Пэпарда на 18 месяцаў турмы за парнаграфічныя здымкі непаўналетніх дзяцей з Гомельшчыны і занёс яго ў сьпіс асобаў, якія мусяць рэгулярна назірацца ў псыхолягаў-крыміналістаў. Колішняму чарнобыльскаму валанцёру забаронена прымаць у сваім доме непаўналетніх дзяцей.
Як вынікае з размоваў з прадстаўнікамі буйных ірляндзкіх дабрачынных арганізацый – Chernobyl Children’s Project International (CCPI) і Chernobyl Children''s Appeal, Джон Пэпард дзейнічаў як незалежны чарнобыльскі валанцёр. Ад сярэдзіны 90-х ён наведваў беларускія дзіцячыя дамы. Як колішні лідэр бой-скаўцкага руху, гэты чалавек меў бездакорную рэпутацыю сярод тых, хто яго ведаў.
Тым часам у амбасадзе Беларусі ў Лёндане, якая ў тым ліку курыруе аздараўленчыя чарнобыльскія праграмы ў Ірляндыі, кажуць, што пра гэтага чалавека ім мала што вядома.
“Сытуацыя з Пэпардам? Мы не працавалі разам з гэтым спадаром. У Ірляндыі вельмі складаная сытуацыя з рэгістрацыяй дабрачынных групаў. Іншымі словамі, рэгістрацыя зусім неабавязковая дзеля таго, каб займацца аздараўленьнем замежных дзяцей”, – паведаміў супрацоўнік амбасады.
Прадстаўнікі ірляндзкіх арганізацыяў Chernobyl Children’s Project International (CCPI) і Chernobyl Children''s Appeal таксама пацьвярджаюць, што валанцёраў і невялікіх групаў, якія дзейнічаюць самастойна і ня робяць нікому справаздачы, сапраўды, шмат. У арганізацыях лічаць, што праваахоўныя структуры мусяць строга прааналізаваць гэтую дзейнасьць, каб падобнае не паўтарылася.
Гаворыць Мэрыям Форд з Chernobyl Children’s Project International:
“Мы пакуль ня чулі і не атрымлівалі зь беларускага боку ніякай рэакцыі. Мы вельмі занепакоеныя тым, што выпадак можа неяк адбіцца на нашай дабрачыннай дзейнасьці. Наша прэзыдэнт Эдзі Роўч накіравала ў гэтай сувязі ліст на імя беларускай амбасады ў Лёндане і спадзяецца мець размову зь беларускімі дыпляматамі. Гэта павінна адбыцца дзесьці ў верасьні. У 2005 годзе мы падпісалі пагадненьне зь беларускім бокам адносна поўнай празрыстасьці нашай арганізацыі і адпаведнасьці міжнароднай канвэнцыі па правах дзіцяці. Як вы ведаеце, наша арганізацыя штогод прымае ў Ірляндыі да 1000 беларускіх дзяцей. Мы дапамагаем ім і разьлічваем надалей дапамагаць”.
Вядучыя ірляндзкія мэдыі называюць выпадак беспрэцэдэнтным. Паводле выданьняў, працэс над Пэпардам цягнецца ад 2003 году, калі ў ягоным доме знайшлі ноўтбук з разьмешчанымі там парнаграфічнымі фотаздымкамі і відэазапісамі з удзелам голых беларускіх хлопчыкаў ад 10 да 14 гадоў.
Сам Пэпард заявіў у судзе, што палічыў гэтыя здымкі забавай – ён ня меў сэксуальнага кантакту зь дзецьмі і здымаў выключна для сябе, не зьбіраўся іх распаўсюджваць сярод іншых.
Аднак судзьдзя Джойл у часе вынясеньня вэрдыкту заявіла, што гэткія дзеяньні з гледзішча ірляндзкага правасудзьдзя лічацца не забавай, а крымінальным злачынствам.
Ва ўпраўленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязей МУС Беларусі пакуль не гатовыя камэнтаваць гэты выпадак. Паводле намесьніка загадчыка ўпраўленьня Алега Сьлепчанкі, калі б такое здарылася ў Беларусі, гэта клясыфікавалася б як выраб порназдымкаў і каралася б штрафам альбо папраўчымі працамі альбо арыштам тэрмінам да трох месяцаў. Ці клясыфікавалася б як распусныя дзеяньні – а гэта ад шасьці месяцаў да трох гадоў.
“У Беларусі ўсе, што адбываецца зь дзецьмі, ёсьць даволі празрыстым працэсам. Не скажу, што ідэальна, аднак празрыста, калі б тут была нейкая вытворчасьць парнаграфіі, калі б дзяцей фатаграфалі такім чынам, то гэта рана ці позна было вядома”, – кажа Алег Сьлепчанка.