Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 2 ліпеня ў розныя гады мінулага.
“Ніва” ў 1967 годзе заяўляе: “Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства кляймуе агрэсію Ізраіля і агрэсіўную палітыку ўрадаў ЗША і Вялікабрытаніі ў адносінах да арабскіх дзяржаў... Нам чужое паняцце нацыяналізму. Мы ганарымся, што ў радах нашых найбольш прагрэсіўных арганізацый былі таксама палякі і яўрэі, якія змагаліся супольна з намі за роўныя правы для нас. Найлепшым доказам гэтага з’яўляюцца слаўныя традыцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і Беларускай сялянска-работніцкай грамады”.
“Советская Белоруссия”, год 1987. Газэта друкуе выступ дэпутата Вярхоўнага Савету СССР Івана Шамякіна: “Шмат з таго, што раней было “засакрэчана”, сёньня выклікае то вясёлыя, то горкія ўсьмешкі. А чаго толькі ні засакрэчвалі, забываючыся, што без дакладнай статыстыкі нельга рабіць навуковых прагнозаў, нельга наладзіць эфэктыўнай барацьбы з нэгатыўнымі зьявамі. І як вынік гэтага — застой, таптаньне на месцы, пра што мы сёньня гэтак шмат пішам і гаворым з болем у сэрцы”.
У 1997 годзе на старонках “Народнай волі” Натальля Нікалайчык піша пра Альтэрнатыўны тэатар: “Тэатар меркаваў, што ў Беларусі будзе квітнець кляса прадпрымальнікаў, а дабрачыннасьць — усяляк заахвочвацца. Аднак палітыка ў нашай вечна маладой дзяржаве непрадказальная. Тэатар меркаваў, што застанецца дружнай кампаніяй аднадумцаў. Але гэтага не адбылося. Ці будзе яму па сілах адрадзіцца з попелу, як птушцы Фэнікс? Хто яго ведае: Беларусь і Этыёпія, радзіма цудоўнай птушкі, адрозьніваюцца сёньня хіба што колерам скуры карэннага насельніцтва”.