Галіна Абакунчык, Менск Зь Менску ў Будслаў сёньня выправілася ХVII пешая пілігрымка. Яна распачалася каля Менскага катэдральнага касьцёлу й завершыцца 1 ліпеня каля Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе. Адначасна зь пешымі пілігрымамі да будслаўскай сьвятыні сёлета кіруецца водная экспэдыцыя зь Вільні.
Пасьля ўрачыстага набажэнства ксёндз-біскуп Антоні Дзям’янка дабраславіў пілігрымаў і нагадаў:
“Пілігрымка мае рэлігійнае значэньне, таму заўсёды прыслухоўвайцеся да сваіх духоўных кіраўнікоў. А цяпер памолімся на дарогу”.
Каля чатырохсот вернікаў зь Менску, Нясьвіжу, Бабруйску, Пінску, Слуцку, а таксама з Санкт-Пецярбургу за пяць дзён маюць пераадолець 120 кілямэтраў.
Карэспандэнтка: “Ці першы раз выпраўляецеся ў пілігрымку?”
Юнак: “Не, ня першы”.
Юнак: “Я, да прыкладу, трынаццаты”.
Карэспандэнтка: “Зь якім настроем?”
Юначка: “З добрым настроем. Для нас гэта вялікая радасьць”.
Карэспандэнтка: “Чаго чакаеце ад пілігрымкі сёлета?”
Юнак: “Сёлета? Як заўжды — пераменаў”.
Дарогамі Беларусі сёлетняя пілігрымка ідзе сямнаццаты раз. Як паведамляюць арганізатары, наймаладзейшым удзельнікам духоўнага шэсьця аднойчы быў 4-гадовы хлопчык, а найстарэйшай — 84-гадовая бабуля. Рознага веку вернікі накіраваліся ў Будслаў і сёлета.
Спадарыня: “Мне 67 гадоў, іду сёмы раз”.
Карэспандэнтка: “Ці ня цяжка?”
Спадарыня: “Ня цяжка, бо абраз Маці Божай Будслаўскай сапраўды цудоўны. А цяжкасьці — толькі пра іх не гаварыць, то іх і няма”.
Карэспандэнтка: “А вы чаму гэта робіце?”
Спадар: “Бо ў пілігрымцы большыя магчымасьці памаліцца. Бо моліцца ня толькі розум, але ногі, рукі — усё цела”.
Юначка: “Я Мацейка Надзея. Іду шосты раз”.
Карэспандэнтка: “І кожны год з дудачкай?”
Надзея: “Так”.
Карэспандэнтка: “Дык, можа, сыграеце нешта на дарогу?”
Надзея: “Добра. “Купалінку”.
Пілігрымкі ў Будслаў гэтымі днямі ідуць таксама з Баранавічаў, Віцебску, а таксама іншых гарадоў Беларусі і з-за межаў краіны.
Так, упершыню зь Вільні ў Будслаў рухаецца водная экспэдыцыя. Яна праходзіць па рэках, якімі пяцьсот гадоў таму манахі сплаўлялі лес з Будслава ў Вільню, паведамляе арганізатар, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк:
“Па-першае, гэта ўдзячнасьць усім тым нашым продкам, якія мелі веру, якія будавалі для нас — лес з нашых мясьцінаў і па сёньня служыць у Вільні, у манастыры. І гэта аб’ядноўвае нашыя народы духоўна, культурна, гістарычна”.
Урачыстасьць Маці Божай у Будславе штогоду сьвяткуецца 2 ліпеня — у дзень зьяўленьня абраза, якое адбылося больш за пяцьсот год таму. Памаліцца ў гэты дзень сюды прыходзяць да 25 тысяч вернікаў зь Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расеі.
Вось як гэта тлумачыць настаяцель будслаўскага касьцёлу ксёндз Віктар:
“Гэта паказвае, наколькі важна для нас, каталікоў і праваслаўных, пакланеньне Паньне Марыі. А будслаўскі фэст — гэта такое сьвятое месца, дзе чалавек можа прыйсьці памаліцца і адкрыць сваю душу перад Богам”.
Радыё Свабода
Распачалася пешая пілігрымка ў Будслаў (фота) 27.06.2006