Паводле БелаПАН Імя свайго пераемніка на пасадзе кіраўніка нямецкай дыпмісіі паведаміў дзейны пасол Нямеччыны Марцін Гэкер.
Спадар Гэкер пакідае Беларусь напрыканцы гэтага тыдня. Спадар Вайс прыяжджае ў Менск у сярэдзіне ліпеня.
Новы пасол Нямеччыны ў Беларусі нарадзіўся ў 1946 годзе, з 1975 году працуе ў МЗС Нямеччыны, у 1995-2000 годзе кіраўнік аддзелу па пытаньнях раззбраеньня і кантролю за ўзбраеньнямі МЗС. У 2000-2004 гадах – пасол у Харватыі, з 2004 году – пасол у Казахстане.