Радыё Свабода Радыё Свабода выдала мультымэдыйны дыск "Начная чытанка". На ім — запісаныя ў рамках праграмы "Начная Свабода" творы паўсотні аўтараў разам зь іх біяграфіямі і фатаздымкамі.
У зборніку — рэчы на любы густ і розных жанраў. Да прыкладу, Лявон Вольскі і Адам Глобус чыталі свае казкі, Віктар Шалкевіч — мініп’есы, Альгерд Бахарэвіч, Ева Вежнавец і Югася Каляда — апавяданьні. Ёсьць таксама і пераклады — Сяржук Мядзьведзеў чытаў урыўкі з пакуль што не надрукаванай па-беларуску кнігі амэрыканца Чака Паланюка "Байцоўскі клюб", Вераніка Бяльковіч — зь першай кнігі сэрыі сучаснай чэскай літаратуры, раману Ганы Андранікавай "Гук сонечнага гадзіньніка".
А найбольш у "Начной чытанцы" паэзіі — свае вершы чыталі паэты розных пакаленьняў — сярод іх Рыгор Барадулін, Уладзімер Някляеў, Алесь Разанаў, Міхал Анемпадыстаў, Джэці, Віктар Жыбуль, Вальжына Морт, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч.
27 і 28 чэрвеня адбыліся дзьве першыя з сэрыі прэзэнтацыяў дыску "Начной чытанкі".
Сёньня ў менскім фальварку «Добрыя мысьлі» (вул. Магілёўская, 12) трэцяя прэзэнтацыя. Пачатак а 19-й. Колькасьць месцаў абмежаваная, таму на прэзэнтацыю трапяць тыя, хто прыйдзе першы. Дыск змогуць атрымаць таксама і тыя, каму месца ў залі ня хопіць. Пазьней яго можна будзе замовіць, даслаўшы свой паштовы адрас на электронны адрас nsvaboda@tut.by.
"Вокладка дыску "Начная чытанка"