Ігар Карней, Менск Ад 1 чэрвеня ў Беларусі на рэках, азёрах і вадасховішчах патапілася болей за 200 чалавек. Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў – людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап''яненьня. Чаму людзі топяцца? Якія ёсьць магчымасьці паратунку на вадасховішчах?
Днямі сям’я Трашковых зь Віцебску пахавала сына Аляксея. Школьнік ня здолеў выплысьці з магутнага віра на Дзьвіне і патануў на вачах у сяброў. Роўна тры месяцы таму Трашковы пахавалі гаспадара сям’і Генадзя: штурман Трашкоў быў у самалёце Іл-76, які зьбілі ў Самалі.
Вакацыі у шпітальных палатах
Лекар Навукова-дасьледчага інстытуту траўматалёгіі і артапэдыі Ўладзімер Цароў кажа, што ад пачатку чэрвеня палаты шпіталёў перапоўненыя. Бальшыня пацыентаў – маладыя людзі ці нават падлеткі. Іх выратавалі з азёраў, ставоў і штучных вадасховішчаў:
“Што датычыцца траўматалягічных хворых, то гэта перадусім алькагольнае ап’яненьне. А алькагольнае ап’яненьне – гэта, у сваю чаргу, ліхацтва, якое нічым не патлумачыш і якое ў выніку прыводзіць вось да такіх складаных траўмаў”.
Супрацоўнік станцыі ратаваньня на Цнянскім вадасховішчы, што ў Менску, марыць пра дрэннае надвор''е. Кажа, што ў дождж людзі ў ваду ня лезуць. Адпаведна, няма і ахвяраў:
“Лета, лічыце, толькі пачынаецца. Таму пажадайце нам паболей дрэннага надвор’я, дык прынамсі нам будзе зусім добра”.
Выратавальнікі мараць пра дождж
Ратавальнікі кажуць, што самымі спакойнымі былі мінулыя выходныя, калі ў сталіцы Беларусі прайшлі дажджы.
“Безумоўна, дождж паспрыяў. Гэта, як мы кажам, наша надвор’е. Шкада, вядома, увесь астатні народ, які хоча адпачыць у суботу-нядзелю, але для нас гэта ў літаральным сэнсе выратавальнае надвор’е. Меншы наплыў народу, бо ў гарачыя дні тут яблыку няма дзе ўпасьці. Таму вельмі складана ўсё пракантраляваць”.
На рэках і вадасховішчах Беларусі дзейнічае болей за 60 ратавальных станцый і з паўсотні пастоў ратавальнікаў. Практычна ўсе яны маюць катэры, маторныя і звычайныя лодкі, а таксама вадалазны рыштунак.
На летнія месяцы на ратавальныя станцыі і пасты набіраюць дадатковых супрацоўнікаў – матросаў-ратавальнікаў.
Выпіў – і на дно
Ратавальнікі, як і мэдыкі, кажуць, што галоўная прычыны трагічных здарэньняў на вадзе – гэта алькаголь. Сёлета па ўсёй Беларусі ўжо патанула болей за 200 чалавек. Летась за першы месяц лета ахвяраў было на траціну меней:
“Самае страшнае – гэта алькаголь, канечне. Прынамсі, адна з самых вялікіх праблемаў. Па-другое, падлеткі, дзеці пачынаюць ныраць; бяруць катамараны, заплываюць ў частку зоны, якая не ахоўваецца, і пачынаюць так званае хаатычнае купаньне. Плюс да ўсяго на чацьвёртым ўчастку вадасховішча ў нас дрэвы ёсьць. Падлеткі там робяць сабе розныя прыстасаваньні, арэлі, разгойдваюцца і скачуць у ваду”.
Псыхоляг Жана Міцкевіч перакананая: пры адпачынку на сьвежым паветры ў людзей зьяўляецца болей спакусаў выпіць лішняга:
“На жаль, гэта ўжо амаль тыповая сытуацыя – алькагалізм, наркаманія. І тут я лічу, пры такой дрэннай гарэлцы як у нас, розных “Крыжачках”, якія ўжо многія ў народзе называюць “танец сьмерці”, дык канечне людзі бязь меры п’юць і потым ня ведаюць, што робяць. І жыцьцё пакідаюць, нават не ўсьведамляючы прычыну”.
На сёньняшні дзень, паводле зьвестак Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, купаньне забароненае ў 37 вадаёмах Беларусі.