Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў амбасадзе Нямеччыны ў Беларусі ўручылі Крыж кавалера ордэну “За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччынай” старшыні беларускага фонду “Ўзаемаразуменьне і прымірэньне” Валянціну Герасімаву і ягонаму першаму намесьніку Канстанціну Прахарэнку.
Як адзначыў амбасадар Марцін Гэкер, ён зрабіў гэта на даручэньне фэдэральнага прэзыдэнта — як знак прызнаньня вялікіх заслугаў адзначаных асобаў перад Нямеччынай.
Дыплямат таксама падкрэсьліў, што ўзнагароджаныя “разглядалі выплату кампэнсацыяў ня толькі як тэхнічны праект, але і ў большай ступені як унёсак у справу замірэньня Беларусі й Нямеччыны”.
У межах гэтага праекту кампэнсацыі выплацілі 120 тысячам былых вязьняў нацысцкіх канцлягераў і паднявольных рабочых Трэцяга рэйху.
Выплаты праводзіліся з фонду “Памяць, адказнасьць, будучыня”, які быў створаны за кошт сродкаў нямецкай дзяржавы і дзелавых колаў Нямеччыны. У Беларусі выплатамі займаўся фонд “Узаемаразуменьне і прымірэньне”.