Ігар Карней, Менск Масква другі год запар аказалася лідэрам дасьледаваньня “Самы дарагі горад сьвету” ў разьдзеле “Агляд кошту жыцьця”. Сьледам ідуць Лёндан, Сэул, Токіё і Ганконг. Колькі каштуе жыцьцё ў Менску ў параўнаньні зь іншымі сталіцамі?
Дзяніс Корбат нарадзіўся на Віцебшчыне, вучыўся ў Менску, цяпер працуе ў Маскве. Але па прыезьдзе ў Менск шмат у чым розьніцу ў коштах паміж Масквой і Менскам называе “сымбалічнай” ці “неістотнай”:
“Калі наведваесься ў які-небудзь менскі “кабак”, то кошт меншы, чым у Маскве. Але калі проста жывеш у Маскве, не як турыст, а як звычайны жыхар, то розьніца не такая адчувальная. Таму што ў прадуктаў прыкладна той жа самы кошт. Хіба толькі транспарт даражэйшы за менскі, і бытавыя паслугі ў Маскве гэтаксама даражэй, таму па вяртаньні ў Менск хаджу ў цырульню. Даражэй у Маскве, канечне, зьняць кватэру (купіць – увогуле недасягальная мэта)”.
Карэспандэнт: “На ўскрайку Масквы колькі каштуе кватэру зьняць?”
“Прыкладна 800 даляраў, гэта звычайная аднапакаёвая кватэра. Адно выратоўвае, што сярэднія заробкі ў Маскве вышэйшыя, чым у Менску, але гэта розьніца прыкладна ў два разы”.
Менск: кошты на жыльлё набліжаюцца да “элітных”
Асноўным паказьнікам дарагавізны ці таннасьці месца пражываньня – арэнда элітнай кватэры. Для Масквы, Лёндана і Токіо гэтая сума неістотна вагаецца ў межах 2000 фунтаў за месяц, для Ганконгу – 3300 фунтаў. Адзін з аўтсайдэраў “хіт-параду”, пакістанскі Карачы, прапануе апартамэнты за 210 фунтаў. Што да Менску, то, як лічаць экспэрты рынку нерухомасьці, само паняцьце “элітнасьці” тут яшчэ не сфармавалася, але ў “элітны дывізіён” Беларусь старанна імкнецца. Гаворыць кіраўніца аднаго з кватэрных агенцтваў Вольга Шуляк:
У Менску – гандлёвыя цэнтры, у Маскве – клясычныя кірмашы
У Беларусі ўсё даражэй ня толькі кватэравацца ды харчавацца, але і апранацца. Пераарыентацыя з дэмакратычных рынкаў на нібыта элітныя гандлёвыя цэнтры зь вялізнымі выдаткамі на арэнду выводзіць амаль любую вопратку на ўзровень “haut couture”. А вось тая ж Масква – Мека для гандляроў. Як зазначае адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка, дробныя чаўнакі з усяго былога СССР атаварваюцца адзеньнем, буйной і дробнай бытавой, кампутарнай тэхнікай, сродкамі сувязі на маскоўскіх кірмашах і потым яшчэ ўмудраюцца мець прыбытак ад перапродажу тавару дома:
“Ды там зусім іншая сытуацыя, адрозна ад нашай. І гэта сур’ёзна, бо ў іх нават у паміне няма тых патрабаваньняў, якія выстаўляюць да нас у Беларусі. Расейцы працавалі, працуюць і будуць працаваць, а мы, беларусы, і надалей будзем туды грошы адвозіць і, як заўсёды, пакідаць. Замест таго, каб нейкім чынам тут, унутры краіны, іх укладаць нармалёва, не закопваць у гэтыя гандлёвыя цэнтры кшталту “Паркінга”, “Сталіцы” ды астатняга. Але гэта асобная размова”.
Менск: “месца зь неадэкватнай дарагавізнай за сярэдні сэрвіс і якасьць прапановы”?
Мянчук Зьміцер Лягчылаў зарабляе на жыцьцё экстрэмальным спортам. Ён – удзельнік шоў скакуноў у ваду, ад канца 1990-х жыве ў Ганконгу, азіяцкім мэгаполісе з самай дарагой нерухомасьцю. Прыяжджаючы да бацькоў пра Менск гаворыць як пра месца з неадэкватнай дарагавізнай за сярэдні сэрвіс і якасьць прапановы. Прынамсі, калі ў Ганконгу ўдаецца заашчадзіць, то на радзіме грошы невядома куды “разьлятаюцца”:
За ўзор дарагавізны ці даступнасьці мэгаполісу бярэцца кошт кубка кавы. Для Масквы гэта 3,1 фунта, для Лёндана і Сэула – па 2. У Беларусі гэты паказьнік, зноў жа, умоўны, паколькі нават у рэстарацыях наведнікаў імкнуцца пачаставаць распушчальнай кавай. А вось замежныя гатункі піва перавышаюць многія нормы і вагаюцца на ўзроўні 5-7 даляраў за паўлітра.
“Калі наведваесься ў які-небудзь менскі “кабак”, то кошт меншы, чым у Маскве. Але калі проста жывеш у Маскве, не як турыст, а як звычайны жыхар, то розьніца не такая адчувальная. Таму што ў прадуктаў прыкладна той жа самы кошт. Хіба толькі транспарт даражэйшы за менскі, і бытавыя паслугі ў Маскве гэтаксама даражэй, таму па вяртаньні ў Менск хаджу ў цырульню. Даражэй у Маскве, канечне, зьняць кватэру (купіць – увогуле недасягальная мэта)”.
Карэспандэнт: “На ўскрайку Масквы колькі каштуе кватэру зьняць?”
“Прыкладна 800 даляраў, гэта звычайная аднапакаёвая кватэра. Адно выратоўвае, што сярэднія заробкі ў Маскве вышэйшыя, чым у Менску, але гэта розьніца прыкладна ў два разы”.
Менск: кошты на жыльлё набліжаюцца да “элітных”
Асноўным паказьнікам дарагавізны ці таннасьці месца пражываньня – арэнда элітнай кватэры. Для Масквы, Лёндана і Токіо гэтая сума неістотна вагаецца ў межах 2000 фунтаў за месяц, для Ганконгу – 3300 фунтаў. Адзін з аўтсайдэраў “хіт-параду”, пакістанскі Карачы, прапануе апартамэнты за 210 фунтаў. Што да Менску, то, як лічаць экспэрты рынку нерухомасьці, само паняцьце “элітнасьці” тут яшчэ не сфармавалася, але ў “элітны дывізіён” Беларусь старанна імкнецца. Гаворыць кіраўніца аднаго з кватэрных агенцтваў Вольга Шуляк:
В.Шуляк: “У бліжэйшым ад цэнтра “навабудзе” на вуліцы Багдановіча пустая аднапакаёвая кватэра здаецца за 900 эўра”.
“Ну, як увогуле вылічыць, ці элітнае жыльлё? Прыкладам, нават у Лошыцы з эўрарамонтам аднапакаёвая кватэра на сёньняшні дзень – 500 даляраў за месяц. Што тычыцца цэнтру, то тут можа быць і за 1200, і за 1500 – гледзячы якая. І гэта пры тым, што ў цэнтры новых пабудоваў фактычна няма. У бліжэйшым ад цэнтра “навабудзе” на вуліцы Багдановіча, ведаю, пустая аднапакаёвая кватэра здаецца за 900 эўра. А недалёка ад вакзалу, на Кірава, кватэра здаецца за тысячу эўра. І кошты не ўпадуць, бо жыльля ўсё роўна на ўсіх не хапае”.У Менску – гандлёвыя цэнтры, у Маскве – клясычныя кірмашы
У Беларусі ўсё даражэй ня толькі кватэравацца ды харчавацца, але і апранацца. Пераарыентацыя з дэмакратычных рынкаў на нібыта элітныя гандлёвыя цэнтры зь вялізнымі выдаткамі на арэнду выводзіць амаль любую вопратку на ўзровень “haut couture”. А вось тая ж Масква – Мека для гандляроў. Як зазначае адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка, дробныя чаўнакі з усяго былога СССР атаварваюцца адзеньнем, буйной і дробнай бытавой, кампутарнай тэхнікай, сродкамі сувязі на маскоўскіх кірмашах і потым яшчэ ўмудраюцца мець прыбытак ад перапродажу тавару дома:
“Ды там зусім іншая сытуацыя, адрозна ад нашай. І гэта сур’ёзна, бо ў іх нават у паміне няма тых патрабаваньняў, якія выстаўляюць да нас у Беларусі. Расейцы працавалі, працуюць і будуць працаваць, а мы, беларусы, і надалей будзем туды грошы адвозіць і, як заўсёды, пакідаць. Замест таго, каб нейкім чынам тут, унутры краіны, іх укладаць нармалёва, не закопваць у гэтыя гандлёвыя цэнтры кшталту “Паркінга”, “Сталіцы” ды астатняга. Але гэта асобная размова”.
Менск: “месца зь неадэкватнай дарагавізнай за сярэдні сэрвіс і якасьць прапановы”?
Мянчук Зьміцер Лягчылаў зарабляе на жыцьцё экстрэмальным спортам. Ён – удзельнік шоў скакуноў у ваду, ад канца 1990-х жыве ў Ганконгу, азіяцкім мэгаполісе з самай дарагой нерухомасьцю. Прыяжджаючы да бацькоў пра Менск гаворыць як пра месца з неадэкватнай дарагавізнай за сярэдні сэрвіс і якасьць прапановы. Прынамсі, калі ў Ганконгу ўдаецца заашчадзіць, то на радзіме грошы невядома куды “разьлятаюцца”:
З.Лягчылаў: “Тут у нас грошы кудысьці “ляцяць”. Нічым не павольней, чым у Ганконгу. Практычна з аднолькавай хуткасьцю, што і там”.
“Ганконг нашмат галоваў цікавей за ўсё астатняе. Там проста як іншая цывілізацыя, нават ня ведаю, як гэта словамі перадаць. Усё, што перадавое, усё, што новае ў сьвеце зьяўляецца, напачатку яно зьяўляецца там. Сабе, дарэчы, я там магу дазволіць практычна ўсё, і яшчэ застаецца; паціху адкладаць удаецца. І можна бязьбедна цягнуць такое жыцьцё. А вось тут, у нас, грошы, між іншым, кудысьці “ляцяць”. Нічым не павольней, чым у Ганконгу. Практычна аднолькава, з аднолькавай хуткасьцю, што і там. Сур’ёзна кажу”.За ўзор дарагавізны ці даступнасьці мэгаполісу бярэцца кошт кубка кавы. Для Масквы гэта 3,1 фунта, для Лёндана і Сэула – па 2. У Беларусі гэты паказьнік, зноў жа, умоўны, паколькі нават у рэстарацыях наведнікаў імкнуцца пачаставаць распушчальнай кавай. А вось замежныя гатункі піва перавышаюць многія нормы і вагаюцца на ўзроўні 5-7 даляраў за паўлітра.