Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 19 чэрвеня ў розныя гады мінулага.
“Гоман” у 1917 годзе паведамляе: “Глаўнакамандуючый на Усходзі загадывае, каб кожын, хто пасадзіў больш за 10 расьлін тытуну, не пазьней 1 ліпня г.г. заявіў начальніку павету аб засеяным абшары у квадратных мэтрах, аб чысьле расьлін тытуну і аб чысьле курцоў у яго хаці. Не пазьней, як 15 сьнежня, ён павінен адпаведную да абшару засеянай зямлі меру тытуну здаць паветоваму начальніку за плату. Часьць тытуну ўласьці пакідаюць гаспадару дзеля яго ўласнаго ужытку”.
У 1927 годзе “Звезда” піша да гадавіны Белдзяржкіно: “Толькі сёлета, дзякуючы некатораму ўмацаваньню матэрыяльнай базы, пры адсутнасьці тэхнічных магчымасьцяў (адсутнасьці ўласнай кіно-фабрыкі), усё-ж выпушчаны першы беларускі фільм “Лясная быль”, які карыстаецца вялікім посьпехам ня толькі ў Беларусі, але і па ўсяму СССР. Сёлета будуць скончаны і выпушчаны ў пракат дзьве вялікія мастацкія карціны: “Кастусь Каліноўскі” і “Гірш Лекерт”, кошт якіх прадугледжаны папярэднім каштарысам у 250.000 руб.”.
На старонках “Вячэрняга Мінска” мастак У.Стальмашонак камэнтуе выставу Людмілы Русавай, Ігара і Тодара Кашкурэвічаў “Фрагмэнт-падзея”: “Паказваць такія работы побач з іншымі, каб кожны мог параўнаць і ацаніць: дзе мастацтва, а дзе смецце. Дарэчы сказаць, праўленне Саюза мастакоў вырашыла праводзіць рэспубліканскія маладзёжныя выстаўкі не раз у два гады, а штогод. І будуць яны без выстаўкомаў, паказваць можна ўсё... У барацьбе з праяўленнямі антымастацтва патрэбен адкрыты творчы конкурс — такое маё перакананне”.