Іна Студзінская, Менск 16 чэрвеня лепшыя беларускамоўныя выкладчыкі ВНУ ўганараваныя прэміяй імя акадэміка Вацлава Ластаўскага. Заснавалі прэмію напачатку году Таварыства беларускай школы, Саюз беларускіх пісьменьнікаў, ПЭН-цэнтар, Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, іншыя грамадзкія структуры. У складзе журы былі такія вядомыя асобы, як дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель; доктар Янка Запруднік; Ала Орса-Рамана; прафэсар Гарвардзкага ўнівэрсытэту Курт Вулгайзэр ды іншыя.
Конкурс быў арганізаваны вельмі сур’ёзна. Сябры арганізацыйна-прэміяльнага камітэту наведвалі лекцыі, практычныя заняткі выкладчыкаў–намінантаў. Старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка распавёў, што пры вызначэньні пераможцаў карысталіся галоўным крытэрам, каб гэта былі не гуманітарныя, а дакладныя, тэхнічныя дысцыпліны, якія традыцыйна не выкладаюцца па-беларуску.
“Прафэсіяналізм выкладчыка, творчасьць, наватарства, прымяненьне сучасных тэхналёгіяў, – расказвае Алесь Лозка. – Улічваўся аўтарытэт сярод студэнтаў і сярод выкладчыкаў-калегаў. Мэтадычная забясьпечанасьць дысцыпліны: выкладчык, магчыма, ужо падрыхтаваў слоўнік тэрміналягічны, дапаможнікі, падручнікі. Ну і актыўная грамадзкая пазыцыя”.
У апошні этап конкурсу выйшла 14 выкладчыкаў. Аўтарытэтнай камісіі вызначыцца было няпроста. Першымі ляўрэатамі прэміі імя Ластоўскага сталі Тамара Сухая – дацэнт катэдры вышэйшай матэматыкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту; Аляксандар Арцішэўскі – доктар мэдычных навук, прафэсар катэдры марфалёгіі чалавека Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту; Павал Каўрыга – галоўны кліматоляг краіны, дацэнт катэдры агульнага землязнаўства геаграфічнага факультэту БДУ.
“Калі больш за 80 тысяч чалавек здаюць тэсты на беларускай мове, гэта азначае, што людзі гатовы вучыцца на гэтай мове. У нас ёсьць выкладчыкі, якія гатовы выкладаць па-беларуску. У нас не хапае аднаго – рашэньня зьверху, каб гэта дазволіць. Стварыць групу малавата. Трэба стварыць плыні, і тады ўсё пойдзе сваім шляхам”.
У конкурсе ўдзельнічала шмат маладых выкладчыкаў, прычым, ня толькі са сталіцы – з Горадні, Баранавічаў, Гомелю, Магілёву, якія выкладаюць геаграфію, хімію, фізыку, біялёгію, філязофію. Усе яны атрымалі ганаровыя дыплёмы. Малады кандыдат эканамічных навук Максім Беліцкі, выкладае эканоміку па-беларуску на міжнародным факультэце БДУ:
“Дзякуй вам за такі цікавы конкурс. Павінен вам сказаць, што ў мяне 90% студэнтаў размаўляюць па-беларуску, і ніякіх складанасьцяў няма. Ня трэба баяцца, мы павінны выкладаць, быць бліжэй да студэнцтва. Мне здаецца, што яны толькі і чакаюць, калі мы пяройдзем на беларускую мову”.
Ганаровыя дыплёмы, а таксама рарытэтныя кнігі, дыскі пераможцам уручаў народны паэт Беларусі прафэсар Ніл Гілевіч:
“Ня будзем падаць духам, упадаць у пэсымізм. Так не бывае, каб 10-мільённы народ раптам з нечыяй сатанінскай сілы пазбавіўся свайго нацыянальнага аблічча, перш за ўсё сваёй мовы. Усё залежыць ад нас. Віншую сардэчна ўсіх узнагароджаных, цудаў не бывае. Будзем працаваць”.
30% беларусаў лічаць, што прэзыдэнт мусіць заўсёды выступаць па беларуску, 1.06.2007 Палата прадстаўнікоў зоймецца беларускай артаграфіяй, 17.05.2007
“Прафэсіяналізм выкладчыка, творчасьць, наватарства, прымяненьне сучасных тэхналёгіяў, – расказвае Алесь Лозка. – Улічваўся аўтарытэт сярод студэнтаў і сярод выкладчыкаў-калегаў. Мэтадычная забясьпечанасьць дысцыпліны: выкладчык, магчыма, ужо падрыхтаваў слоўнік тэрміналягічны, дапаможнікі, падручнікі. Ну і актыўная грамадзкая пазыцыя”.
У апошні этап конкурсу выйшла 14 выкладчыкаў. Аўтарытэтнай камісіі вызначыцца было няпроста. Першымі ляўрэатамі прэміі імя Ластоўскага сталі Тамара Сухая – дацэнт катэдры вышэйшай матэматыкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту; Аляксандар Арцішэўскі – доктар мэдычных навук, прафэсар катэдры марфалёгіі чалавека Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту; Павал Каўрыга – галоўны кліматоляг краіны, дацэнт катэдры агульнага землязнаўства геаграфічнага факультэту БДУ.
”Так не бывае, каб 10-мільённы народ раптам з нечыяй сатанінскай сілы пазбавіўся свайго нацыянальнага аблічча...”
Прафэсар Аляксандар Арцішэўскі выдаў першы ў гісторыі беларускі падручнік па гісталёгіі і эмбрыялёгіі, апублікаваў больш за 200 навуковых працаў, падрыхтаваў арыгінальныя альбомы для студэнтаў-мэдыкаў па гісталёгіі, эмбрыялёгіі, цыталёгіі. Прафэсар Арцішэўскі перакананы:“Калі больш за 80 тысяч чалавек здаюць тэсты на беларускай мове, гэта азначае, што людзі гатовы вучыцца на гэтай мове. У нас ёсьць выкладчыкі, якія гатовы выкладаць па-беларуску. У нас не хапае аднаго – рашэньня зьверху, каб гэта дазволіць. Стварыць групу малавата. Трэба стварыць плыні, і тады ўсё пойдзе сваім шляхам”.