Радыё Свабода, Прага Дакумэнтальны Фільм “Урок беларускае мовы” польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага быў паказаны на міжнародным кінафэстывалі ў Нью-Ёрку, арганізаваным праваабарончай арганізацыяй Human Rights Watch.
Фільм прысьвечаны моладзеваму актывісту Франаку Вячорку і ягоным сябрам, якія выступілі супраць фальсыфікацыі леташніх прэзыдэнцкіх выбараў.
Міраслаў Дэмбіньскі адказаў на пытаньні Свабоды. У сваім інтэрвію польскі рэжысёр сказаў, што яму было даволі проста зразумець пачуцьці моладзі, і ня толькі таму, што ён мае 25-гадовую дачку і 24-гадовага сына.
Дэмбіньскі: “Роўна 25 гадоў таму падчас ваеннага становішча ў камуністычнай Польшчы я апынуўся ў падобнай сытуацыі. Я правёў два месяцы ў вязьніцы за распаўсюджваньне газэты “Салідарнасьць”. Сытуацыі ў тагачаснай Польшчы і ў сёньняшняй Беларусі вельмі падобныя. І для мяне гэта было своеасаблівае “deja vu” бачанага”.
Перад здымкамі міліцыя канфіскавала ў рэжысёра абсталяваньне.
Дэмбіньскі: “За дзень да выбараў мы ня мелі камэры, але мы павінны былі рабіць кіно, бо выбары – важная падзея. І ў гэты момант адзін з навучэнцаў падпольнага ліцэю знайшоў непрафэсійнае абсталяваньне, і разам з галоўным героем фільму Франакам пайшоў на плошчу, дзе адбываліся акцыі пратэсту. І ўсе матэрыялы пра Франака зрабіў Макс – вельмі мужны малады чалавек з падпольнага ліцэю”.
У Лёндане ўбачаць фільм “Урок беларускай мовы”, 03.04.2007 Міраслаў Дэмбіньскі: маладыя беларусы раней ці пазьней перамогуць!, 09.03.2007 Міраслаў Дэмбіньскі: гэта ўзнагароды ня фільму, але беларускай справе, 08.03.2006 Фільм “Урок беларускай мовы” атрымаў спэцыяльны прыз на фэстывалі ў Празе, 07.03.2007 У Польшчы выйшаў дакумэнтальны фільм “Урокі беларускай мовы”, 27.09.2006