Вячаслаў Ракіцкі, Прага Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Freedom House” прадставіла чарговую штогадовую справаздачу аб стане дэмакратыі ў 29 краінах былога камуністычнага лягеру. У гэтым сьпісе Беларусь мае адзін з найгоршых паказчыкаў.
У дакумэнце аналізуецца адпаведнасьць 29 краінаў дэмакратычным стандартам паводле стану выбарчага працэсу, сыстэмы цэнтральнай і мясцовай улады, свабоды прэсы, карупцыі, правасудзьдзя і шэрагу іншых парамэтраў. Агульны стан дэмакратыі ў краінах ацэньваецца паводле шкалы ад 1 да 7 балаў: індэкс 1 сьведчыць пра найвышэйшы стан дэмакратычнага разьвіцьця, а 7 – пра найменшы.
Найлепшы вынік маюць цэнтральнаэўрапейскія краіны, якія ўжо інтэграваліся ці інтэгруюцца ў Эўрапейскі Зьвяз – ад 1.82 (Славенія) да 3.29 (Румынія). Аднак у некаторых сярэднеэўрапейскіх краінах адзначаецца пагаршэньне стану дэмакратычных працэсаў. Прыкладам, у Вугоршчыне на зьніжэньне індэксу паўплываў палітычны крызіс у леташнім верасьні. Таксама сёлета горш выглядае сытуацыя ў Польшчы. Прычынаю – канцэнтрацыя ўлады ў руках двух братоў – прэзыдэнта і прэм’ер-міністра Качыньскіх, а таксама спрэчная палітыка люстрацыі.
У дакумэнце адзначаецца працяг антыдэмакратычных тэндэнцыяў у бальшыні краінаў СНД і на Балканах – у Расеі, Беларусі, Армэніі, Азэрбайджане, Украіне, Альбаніі, Харватыі, Чарнагорыі. Ніякіх зьменаў не зафіксавана ў Македоніі, Малдове, Косаве і ўва ўсіх сярэднеазіяцкіх краінах.
Беларусь мае індэкс – 6.68
Гэта адзін з найгоршых паказчыкаў сярод 29 посткамуністычных краінаў. Беларусь знаходзіцца ў адным шэрагу з Казахстанам, Туркмэністанам і Ўзбэкістанам. У справаздачы адзначаецца, што ў 2006 годзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія не былі ні свабоднымі, ні празрыстымі, у Беларусі працягвала ўзмацняцца аўтарытарная ўлада Аляксандра Лукашэнкі, якой цалкам падкантрольныя і палітыка, і эканоміка.
Паводле “Freedom house”, у 2006 годзе ў Беларусі таксама ўзмацняўся ціск на сродкі масавай інфармацыі і грамадзянскую супольнасьць, працягваўся перасьлед прадстаўнікоў апазыцыі. Аўтары дакладу зазначаюць, што ў Беларусі зусім не існуе мясцовае самакіраваньне: улада на месцах цалкам падпарадкаваная цэнтральнай.
Аднак – і гэта цікавы момант – упершыню за апошняе дзесяцігодзьдзе індэкс дэмакратыі ў Беларусі летась крыху вырас: з 6.71 да 6.68. Паляпшэньне адзначаецца ў пункце “Грамадзянская супольнасьць”. У дакладзе падкрэсьліваецца, што, нягледзячы на моцны ціск уладаў на трэці сэктар (ліквідацыю арганізацыяў, арышты і зьняволеньні рэлігійных лідэраў і апазыцыі, адлічэньні з ВНУ студэнтаў), актывісты недзяржаўных арганізацыяў працягвалі змагацца за пашырэньне дэмакратыі ў краіне. Іхняе змаганьне і палепшыла ўспрыманьне міжнароднымі праваабаронцамі дэмакратычных працэсаў у Беларусі.
Праваабаронцы вітаюць неабраньне Беларусі ў Раду па правах чалавека, 18.05.2007 “Freedom House”: Беларусь – сярод найгоршых, 08.05.2007 Якое месца Беларусі ў сьвеце?, 29.12.2006