Кастусь Бандарук, Прага Сёньня візытам у Баўгарыю прэзыдэнт ЗША Джордж Буш завяршыў васьмідзённую паездку па Эўропе. Галоўным пунктам ягонай паездкі быў удзел ў саміце “Вялікай васьмёркі” і спроба зьмякчэньня напружанасьці вакол пляну пабудовы ў Эўропе элемэнтаў сыстэмы супрацьракетнай абароны. У часе свайго эўрапейскага турнэ Буш выказаўся і за незалежнасьць Косава.
Выступаючы на супольнай з прэзыдэнтам Баўгарыі Георгіем Парванавым прэс-канфэрэнцыі ў Сафіі Джордж Буш заявіў:
“Пара прасунуць наперад плян Ахцісаары. Амэрыка лічыць, што Косава павінна стаць незалежным. Я раіўся наконт гэтага з прэзыдэнтам (Парванавым). Я пагаджаюся зь ім, што разам з тым, як мы імкнемся дасягнуць незалежнасьці Косава, мы таксама згодныя ў тым, што перад Сэрбіяй павінен быць адкрыты шлях, ці то ў НАТО, ці ў Эўразьвяз а таксама шлях да лепшых адносінаў са Злучанымі Штатамі”.
Падрыхтаваны пасланьнікам ААН Марці Ахцісаары плян падугледжвае незалежнасьць Косава, аднак пад міжнародным наглядам. Працяглыя перамовы паміж Белградам і Прышцінай пад эгідай ААН не далі вынікаў. Косаўскія альбанцы патрабуюць поўнай незалежнасьці і прытым безь ніякай адтэрміноўкі. Са свайго боку Сэрбія ўвогуле не пагаджаецца на адарваньне сваёй правінцыі. Такую пазыцыю чарговы раз выказаў прэм’ер Сэрбіі Воіслаў Каштуніца:
“Сэрбія канчаткова і поўнасьцю адкідае плян Ахцісаары, не зважаючы на санкцыю з боку ААН, паколькі гэты плян прадугледжвае захоп 15% нашай тэрыторыі”.
Джордж Буш прызнаў, што ў часе саміту “Вялікай васьмёркі” не ўдалося дасягнуць кампрамісу ў справе Косава з прычыны супраціву з боку Расеі. Масква падтрымлівае Бялград і прыгразіла ўжыць права вэта пры галасаваньні ў Радзе Бясьпекі ААН. Расея лічыць, што незалежнасьць Косава можа стаць небясьпечным прэцэдэнтам і калі небудзь гэтага самага запатрабуюць такія рэгіёны, як Абхазія, Прыднястроў’е, Паўдзённая Асэтыя і Нагорны Карабах. У выпадку ўжыцьця вэта Расеяй застаецца толькі шлях прызнаньня незалежнасьці Косава з боку асобных краін.
Адносна незалежнасьці Косава няма згоды і сярод эўрапейскіх саюзьнікаў ЗША. Гэтаксама, як і Расея, супраць незалежнасьці Косава рашуча выступаюць Славаччына, Кіпр і Гішпанія. Нямеччына, Францыя, Вялікая Брытанія і скандынаўскія краіны больш прыхільна ставяцца да гэтай ідэі. Дарэчы, у часе саміту “васьмёркі” з кампрамісным рашэньнем выступіў прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі. Ён прапанаваў адкласьці вырашэньне гэтага пытанья на 6 месяцаў і ў міжчасе шукаць лепшага варыянту для пляну Ахцісаары.