Алесь Разанаў выступіў на фэстывалі беларускай культуры ва Ўроцлаве

Аляксей Дзікавіцкі, Уроцлаў У польскім Уроцлаве працягваецца чацьвёрты Фэстываль беларускай культуры. Сёньня галоўнай імпрэзай мерапрыемства было спатканьне з адным з найбольш выбітных беларускіх паэтаў Алесем Разанавым.
Ва Ўроцлаве сёньня было вельмі горача – з-за гэтага было нават мала людзей на вуліцах. Арганізатары сустрэчы з Алесем Разанавым за 15 хвілінаў да яе пачатку выразна хваляваліся: ці ў такі сьпякотны дзень аматарам паэзіі хопіць сілаў, каб прыйсьці ў адну з заляў надзвычай прыгожага гмаху палацу Асаліньскіх.

Аднак аказалася, што ніякіх падставаў для хваляваньня не было – магчымасьць пачуць вершы Алеся Разанава ў выкананьні аўтара прыцягнула на сустрэчу з паэтам дзясяткі палякаў і беларусаў.

“Палову жыцьця падаюся ў сьвет Палову – варочаюся са сьвету....

Алесь Разанаў выступае на фэстывалі беларускай культуры ва Ўроцлаве

Вершы Алеся Разанава ў перакладзе на польскую мову чытаў наш калега з радыё Свабода/Свабодная Эўропа Ян Максімюк, які іх і пераклаў для выдадзенай напярэдадні па-польску кнігі твораў Разанава “Лясная дарога”.

“Pod nogami zmarznięty śnieg,



Ciemnieją jamy z wodą



Marcowa noc…


Лявон Баршчэўскі прэзэнтаваў кнігу Алеся Разанава польскім чытачам на фэстывалі беларускай культуры ва Ўроцлаве

Аматары паэзіі слухаюць Алеся Разанава на фэстывалі беларускай культуры ва Ўроцлаве