Любоў Лунёва, Менск Паўстаў аргкамітэт эўрапейскага маршу “За Свабоду”. Марш мае адбыцца ў кастрычніку. Арганізатары заплянавалі таксама шэраг мерапрыемстваў і вулічных акцыяў на ліпень і верасень. Галоўная мэта – паказаць сьвету, што ў Беларусі шмат людзей, якія выбіраюць для сваёй краіны эўрапейскі шлях.
Аргкамітэт эўрапейскага маршу “За Свабоду” ўзначаліў намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.
У камітэт увайшлі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, руху “За Свабоду”, БСДП “Грамада”, Партыі камуністаў беларускай, “Хартыі-97”, аргкамітэту “Маладога фронту” ды іншыя.
На паседжаньні абмяркоўвалі дзьве канцэпцыі акцыі. Урэшце прыйшлі да агульнага рашэньня. Старшыня аргкамітэту сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Мікалай Статкевіч паведаміў “Свабодзе”:
“Прэзыдыюм аб''яднаных дэмакратычных сілаў выступаў за тое, каб мэтамі Эўрапейскага маршу было выкананьне 12 умоваў Эўразьвязу. Эўрапейская кааліцыя – за тое, каб галоўным лёзунгам маршу была інтэграцыя Беларусі ў Эўразьвяз. Нам удалося пераканаць – уключыць і тое, і тое”.
Галоўныя мэты маршу “За Свабоду” – дэманстрацыя эўрапейскага выбару беларускага грамадзтва. Вылучаецца таксама патрабаваньне да уладаў прыняць пакет умоваў і прапановаў Эўракамісіі, каб зьмякчыць наступствы крызісу (захаваць рынкі збыту, кампэнсаваць страчаныя льготы, гарантаваць энэргетычную бясьпеку).
Адной з задачаў аргкамітэт лічыць наступную: даць сыгнал прагматычным групам намэнклятуры пра гатоўнасьць дэмсілаў весьці перамовы пра дэмакратычныя рэформы.
Гаворыць старшыня аргкамітэту Віктар Івашкевіч:
“Каналы інфармацыі. Першае - інтэрнэт. Людзі, якія вызначыліся для сябе, што яны хочуць у аб''яднаную Эўропу - яны карыстаюцца інтэрнэтам. Другое - спэцвыпускі газэтаў. Рабілі спэцвыпускі “Народнай волі”, але там праблема была, што яе затрымлівалі. Ну, ёсьць досьвед, калі вырабляюцца спэцвыпускі разавыя, непэрыядычныя незарэгістраваных газэтаў і распаўсюджваюцца па паштовых скрынях ці ў рукі. Трэцяе - падчас акцыяў, якія будуць да Эўрапейскага маршу”.
3 ліпеня прадстаўнікі апазыцыі выйдуць на менскія вуліцы, каб непасрэдна інфармаваць насельніцтва пра плянаваную акцыю.
На 27 ліпеня прызначаны канцэрт з удзелам беларускіх рок-гуртоў.
30 верасьня плянуецца марш супраць скасаваньня льготаў.
Сам эўрапейскі марш “За Свабоду” адбудзецца ў другой дэкадзе кастрычніка. Сябры аргкамітэту разьлічваюць, што да акцыі далучацца ня менш за 20 тысяч чалавек.