Радыё Свабода Сёньня грамадзкая актывістка Крысьціна Шацікава азнаёмілася з матэрыяламі справы, заведзенай супраць яе як маці, якая нібыта не выконвае сваіх абавязкаў. Падчас азнаямленьня намесьніца кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Магілёва Натальля Халецкая ў чарговы раз нагадала грамадзкай актывістцы пра дэкрэт №18, які прадугледжвае пазбаўленьне бацькоўскіх правоў.
На 11 чэрвеня прызначаны разгляд справы на камісіі ў справах непаўналетніх. Гаворыць Крысьціна Шацікава.
“Паводле дакумэнтаў, я не навучаю, не гадую сваіх дзяцей, што я іх кінула на волю лёсу і што маім бацькам, як там напісана са слоў маці, даводзіцца карміць, апранаць унукаў, бо я ежджу ў Менск на доўгі час і падтрымліваю там апазыцыю”.
24 красавіка гэтая ж адміністрацыйная камісія не знайшла ў справе падставаў, каб яе разглядаць і направіла яе на дапрацоўку. Як выявіла Крысьціна Шацікава, справу ў камісіі непаўналетніх ініцыявала Кастрычніцкая ўправа ўнутраных спраў Магілёва.
Ад таго часу Пракуратура Кастрычніцкага раёну адмовілася задаволіць скаргі Крысьціны Шацікавай і яе маці Сьвятланы Міхайлаўны на супрацьпраўныя дзеяньні міліцыянтаў Аляксандра Грабарава й Аляксандра Касянкова. У іхных дзеяньнях пракуратура не выявіла супрацьпраўных дзеяньняў.
Пакуль застаюцца невядомыя матывы і канчатковыя мэты дзеяньняў камісіі ў справах непаўналетніх супраць Крысьціны Шацікавай.
Гл. таксама Магілёў: скарга Крысьціны Шацікавай на супрацоўнікаў КДБ не задаволеная