Іна Студзінская, Менск Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” і грамадзкая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” у сэрыі “Героі нацыянальнага супраціву ХХ стагодзьдзя” выпусьцілі дакумэнтальны фільм пра беларускага патрыёта, кіраўніка антыкамуністычнай падпольнай арганізацыі Расьціслава Лапіцкага.
Гісторык Міхась Чарняўскі працаваў над кнігамі пра антыкамуністычнае падпольле, якое дзейнічала у 1948-50 гадох у Мядзеле й Смаргоні. Кіраўніком арганізацыі быў Расьціслаў Лапіцкі.
Распавядае Міхась Чарняўскі:
“Гэта было чыста антыкамуністычнае падзем’е, дзе аб’ядналіся вучні Мядзельскай і Смаргонской школ, нешта ім балела вельмі моцна. Бо ў гэты час была прымусовая калектывізацыя, зганялі ў калгасы, фактычна забіраючы ўсю маёмасьць, рабуючы іх. Моладзь шчырым сэрцам так перажывала, што вырашыла дапамагчы бацькам, нейкім чынам змагацца. І вось аб’ядналіся, пісалі ўлёткі супраць калгасаў, супраць камуністаў. Яны ня ставілі нацыянальных пытаньняў, бо там былі патрыёты і беларускія, і польскія. Іх аб’ядноўваў антыкамунізм”.
За антыкамуністычныя ўлёткі – расстрэл
Расьціслаў Лапіцкі шукаў іншадумцаў, друкаваў улёткі, расклейваў разам зь сябрамі іх у вёсках. Першы раз яго арыштавалі ў 1945, далі 3 гады турмы, але калі скончылася вайна, амніставалі. Другі раз было арыштавана амаль два дзесяткі чалавек. Бальшыня атрымала па 25 гадоў зьняволеньня. Некалькі чалавек, якія ведалі пра арганізацыю, але не данесьлі – па 10 гадоў. Двух – Расьціслава Лапіцкага і Факунду Несьцяровіча – прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня. Лапіцкаму перад расстрэлам прапанавалі пакаяцца, і тады б сьмерць замянілі б 25-гадовым зьняволеньнем. Але той адмовіўся... Лапіцкага расстралялі, калі яму былі 22 гады.
“Ён зьбіраў матэрыял, а я здымаў. У яго былі ўжо напрацоўкі, ён дапісваў кнігу. Я спачатку ня думаў, што можа атрымацца фільм, проста здымаў як архіў. Тое-сёе назьнята ўжо паралельна і пра другіх людзей. Я пасьпеў яшчэ зьняць Юршэвіча, які ўвесну памёр... Трэба іх пасьпець зьняць, пакуль некаторыя зь іх яшчэ жывыя. На гэта патрэбны час, і не пасьпяваеш. Іх трое-чацьвёра яшчэ ёсьць жывых. Але ў Польшчы параскіданыя, у Беларусі ўжо нікога няма”.
Героі падпольля сустрэліся ў Маскве, у тэлепраграме “Чакай мяне”
У Міхася Чарняўскага і Валера Мазынскага шмат плянаў. Яны хочуць зрабіць цэлую галерэю “Герояў нацыянальнага супраціву”. Аўтары фільму кажуць, што трэба сьпяшацца, бо з кожным годам людзей, якія памятаюць пра тыя гады, застаецца ўсё менш.
Дарэчы, сёлета ў студзені Першы расейскі канал арганізаваў сустрэчу трох сябраў антыкамуністычнага падпольля, якія зараз жывуць у Польшчы, у праграме “Чакай мяне”. Расейцы маюць намер зьняць прыгодніцкі сэрыял пра пасьляваенны антыкамуністычны рух у Беларусі.
Заўтра а 18.30 ў сядзібе БНФ (былая вуліца Варвашэні, цяпер Машэрава, 8) адбудзецца прэзэнтацыя дзьвюх кніг Міхася Чарняўскага -- “Як пошуг маланкі” і “Ня бойцеся ахвяраў і пакут”, а таксама відэафільму “Расьціслаў Лапіцкі”.
Распавядае Міхась Чарняўскі:
“Гэта было чыста антыкамуністычнае падзем’е, дзе аб’ядналіся вучні Мядзельскай і Смаргонской школ, нешта ім балела вельмі моцна. Бо ў гэты час была прымусовая калектывізацыя, зганялі ў калгасы, фактычна забіраючы ўсю маёмасьць, рабуючы іх. Моладзь шчырым сэрцам так перажывала, што вырашыла дапамагчы бацькам, нейкім чынам змагацца. І вось аб’ядналіся, пісалі ўлёткі супраць калгасаў, супраць камуністаў. Яны ня ставілі нацыянальных пытаньняў, бо там былі патрыёты і беларускія, і польскія. Іх аб’ядноўваў антыкамунізм”.
За антыкамуністычныя ўлёткі – расстрэл
Расьціслаў Лапіцкі шукаў іншадумцаў, друкаваў улёткі, расклейваў разам зь сябрамі іх у вёсках. Першы раз яго арыштавалі ў 1945, далі 3 гады турмы, але калі скончылася вайна, амніставалі. Другі раз было арыштавана амаль два дзесяткі чалавек. Бальшыня атрымала па 25 гадоў зьняволеньня. Некалькі чалавек, якія ведалі пра арганізацыю, але не данесьлі – па 10 гадоў. Двух – Расьціслава Лапіцкага і Факунду Несьцяровіча – прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня. Лапіцкаму перад расстрэлам прапанавалі пакаяцца, і тады б сьмерць замянілі б 25-гадовым зьняволеньнем. Але той адмовіўся... Лапіцкага расстралялі, калі яму былі 22 гады.
Валер Мазынскі: “Трэба іх пасьпець зьняць, пакуль яны яшчэ жывыя...”
Калі Міхась Чарняўскі езьдзіў па мясьцінах, дзе дзейнічала антыкамуністычнае падпольле, шукаў людзей, якія ведалі патрыётаў, да яго далучыўся рэжысэр Валер Мазынскі:“Ён зьбіраў матэрыял, а я здымаў. У яго былі ўжо напрацоўкі, ён дапісваў кнігу. Я спачатку ня думаў, што можа атрымацца фільм, проста здымаў як архіў. Тое-сёе назьнята ўжо паралельна і пра другіх людзей. Я пасьпеў яшчэ зьняць Юршэвіча, які ўвесну памёр... Трэба іх пасьпець зьняць, пакуль некаторыя зь іх яшчэ жывыя. На гэта патрэбны час, і не пасьпяваеш. Іх трое-чацьвёра яшчэ ёсьць жывых. Але ў Польшчы параскіданыя, у Беларусі ўжо нікога няма”.