Любоў Лунёва, Менск Цімафей Дранчук, які летась адбываў пакараньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”, разам з паплечнікамі пачаў ствараць Камітэт абароны правоў вязьняў “Над бар’ерам”. Мэтай арганізацыі стваральнікі абвяшчаюць распаўсюд інфармацыі пра факты парушэньня правоў зьняволеных, а таксама дапамогу асуджаным. Кожны з апытаных былых палітвязьняў лічыць, што ўмовы ўтрыманьня за калючым дротам трэба мяняць.
Цімафей Дранчук распавёў “Свабодзе”, што ідэя стварэньня грамадзкай арганізацыі зьявілася пасьля таго, як ён пабываў за кратамі сьледчага ізалятару.
“Толькі пасьля таго, як я сам пабываў за кратамі, я зразумеў, што такая арганізацыя значна больш неабходная ў нашай краіне, чым тыя, якія займаюцца толькі палізьняволенымі, бо маштаб парушэньня правоў звычайных зьняволеных значна большы, і менавіта яны зьяўляюцца катэгорыяй людзей, якія абсалютна неабароненыя. У іх няма грошай на юрыстаў, яны ня маюць магчымасьці распаўсюдзіць інфармацыю ў СМІ. Таму менавіта гэтых людзей трэба абараняць перш за ўсё”.
Эніра Браніцкая – адна з першых моладзевых актывістак, каму давялося адбываць пакараньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яе разам з Цімафеем Дранчуком і Міколам Астрэйкам да суду трымалі за кратамі. Яна лічыць, што грамадзкая арганізацыя ня ў стане карэнным чынам зьмяніць сытуацыю ў турмах:
“Насамрэч гэтая сыстэма не выхоўвае, яна прыніжае людзей. Яны ня вераць, што нешта можна зрабіць. Я лічу, што сёньня ніякая грамадзкая арганізацыя ня можа і ня зможа нешта зрабіць, пакуль палітычная і эканамічная сыстэма ў краіне ня зьменіцца”.
Мікола Статкевіч, які днямі вызваліўся з “хіміі”, выказаў сваё меркаваньне:
“Такая дапамога павінна аказвацца на заканадаўчым узроўні, бо ўмовы ўтрыманьня – гэта бюджэт, гэта закон, гэта магчымасьць кантролю з боку грамадзкіх арганізацый. Усяго гэтага ў нас няма”.
Валер Леванеўскі ўпэўнены, што так званыя турэмныя традыцыі падтрымліваюць самі апэратыўнікі, якія, на першы погляд, мусяць зь імі змагацца:
“Так званыя злодзейскія традыцыі падтрымліваюцца і культывуюцца рэжымна-апэратыўным аддзелам калёніі. Ім так прасьцей здабываць інфармацыю. Ніякая грамадзкая арганізацыя аказаць дапамогу ня здолее. Дапамагчы можна аднаму чалавеку, двум – але, ня больш за тое”.
Цімафей Дранчук паведаміў “Свабодзе”, што сябры арганізацыі “Над бар’ерам” будуць абараняць правы людзей, якія трапілі за краты за зьдзейсьненыя злачынствы. Створаны Камітэт у абарону асуджаных будзе сачыць, каб у турмах не катавалі і ня гвалцілі людзей, якія і без таго пакараныя зьняволеньнем.
Гл. таксама
Дасьледаваньне "Свабоды": сакрэты і гісторыі з турмы на Акрэсьціна