Радыё Свабода Вядомыя людзі Беларусі выказалі салідарнасьць з актывістамі незарэгістраванай арганізацыі. Уся інфармацыя на нашым сайце
17:44 Спэцназ міліцыі перасьледуе калёну моладзі. Міліцыянты выцягнулі з аўтобусу і затрымалі ўдзельніка акцыі падтрымкі Руслана Мацьвеева.
17:30 Зьміцер Хведарук заявіў "Свабодзе": “Мы зноў зьбіраемся заўтра прыйсьці а 15-й гадзіне і спадзяемся, што зьбярэцца яшчэ больш людзей, чым сёньня. Бо гэты суд стаў пэўнай перамогай духа для ўсіх беларусаў. І пэўна ў гэтай судовай зале нарадзілася новая маладая Беларусь, якой дагэтуль яшчэ не было".
17:20 Зьміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі, Наста Палажанка і Алега Корбан выйшлі з залі суду.
17:00 Судзьдзя заявіў, што прысуд будзе абвешчаны заўтра а 15-й гадзіне.
16:48 Удзельнікі пікету рыхтуюцца ўрачыста сустрэць маладафронтаўцаў, якія мусяць хутка выйсьці з залі суду. Кола моладзі перамясьцілася да ганку суду.
16:45 СМС-паведамленьне з залі суду: "Дадзена слова адвакатам. Пасьля гэтага выступяць маладафронтаўцы".
16:35 Паводле Паўла Севярынца, пракурор запатрабаваў для хлопцаў штрафы, Насьце Палажанцы - выхаваўчыя працы
16:30 Сябра АГП Міхася Пашкевіча і актывіста Моладзі БНФ Андруся Ігнатовіча выпусьцілі з Савецкага райадзьдзелу міліцыі пасьля “высьвятленьня асобаў”. Міхася Пашкевіча і Андруся Ігнатовіча трымалі ў пастарунку амаль дзьве з паловай гадзіны. Хлопцы вярнуліся да суду і цяпер бяруць удзел акцыі. Яны былі затрыманы каля Савецкага суду, дзе ідзе працэс над маладафронтаўцамі.
16:15 Малады чалавек у цывільным спрабаваў сарваць расьцяжку "Свабоду Маладому фронту! Свабоду маладфронтаўцам!"
16:05 Да пікетоўцаў пачалі падыходзіць невядомыя людзі з патрабаваньнем спыніць скандаваньне лёзунгаў. Адзін зь іх назваўся Міхаілам. Міхаіл заявіў, што ён – мэталюрг, жыве ў суседнім доме і хоча адпачыць пасьля зьмены. Прысутныя запатрабавалі ў яго дакумэнты. Міхаіл нічога не паказаў. У дадзены момант ён стаіць паводдаль і размаўляе з міліцыянтамі. Удзельнікі акцыі падтрымкі лічаць, што супраць іх плянавалася правакацыя.
Павал Севярынец заступіў дарогу пераапранутаму спэцназаўцу, які спрабаваў вырваць лёзунг з рук маладзёнаў
Мужчына з бананам правакаваў сваркі
Вецер гойдаў бел-чырвона-белыя сьцягі ў супрацьлеглы бок ад афіцыйнага
15:55 Адвакаты падалі хадайніцтва, каб спыніць справу. Судзьдзя сказаў, што пакуль немагчыма разглядаць гэтае хадайніцтва. ("Наша ніва").
15:50 Некаторыя кіроўцы, якія праяжджаюць ля будынку суду, сыгналяць на знак падтрымкі. Сюды прыбылі дзьве міліцэйскія машыны. Міліцыянты кантралююць дарогу.
15:20 Наста Палажанка, Зьміцер Хведарук і Барыс Гарэцкі сваю віну прызналі часткова. Яны заявілі, што сапраўды прадстаўляюць арганізацыю "Малады фронт. Але яны адзначылі, што артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу, паводле якога іх вінавацяць, супярэчыць Канстытуцыі і міжнароднаму праву. Алег Корбан сваёй віны цалкам не прызнаў. ("Наша ніва")
15:05 СМС-паведамленьне з судовай залі: Аглядаюць матэрыялы справы. Хутка спрэчкі.
15:02 Павал Севярынец паведаміў, што ля будынку ў дадзены момант знаходзіцца 110 чалавек.
14:45 Рух "За Свабоду" ініцыяваў акцыю салідарнасьці ў падтрымку "Маладога фронту". Яна мае назву "Запішыся ў Малады фронт". Акцыя пачалася каля Савецкага суду Менску, дзе працягваецца працэс над маладафронтаўцамі. Усе жадаючыя могуць запоўніць спэцыяльны блянк і падпісацца, каб пацьвердзіць сваю дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Ужо сабрана каля 100 подпісаў. Гэтую акцыю рух "За Свабоду" плянуе правесьці па ўсёй Беларусі.
14:30 Дзяржаўны абвінаваўца заявіла падчас выступу, што "Малады фронт" хоча ўзяць палітычную ўладу ў краіне, шляхам масавых вулічных акцыяў. Зьмітра Хведарука абвінавачваюць у тым, што ён кіраваў Першамайскай радай МФ, Алега Корбана - Партызанскай, Аляксея Янушэўскага - Заводзкай. Барыса Гарэцкага - у тым, што ён быў прэс-сакратаром арганізацыі, Насту Палажанку - у тым, што яна ачольвала арганізацыйны адзел. Алег Корбан заявіў, што ён ужо не зьяўляецца сябрам МФ, што зьяўляецца старшынём Партызанскай рады Аб''яднанай грамадзянскай партыі. ("Наша ніва")
14:30 Працэс аднавіўся.
14:00 Праваабаронцы зазначаюць, што судзьдзя ня мае намеру зацягваць справу. Шмат хто са сьведкаў з боку абвінавачваньня не зьявіліся даваць паказаньні.
13:43 Аляксандар Мілінкевіч паведаміў, што ён ўступіў у "Малады фронт".
13:40 Малафронтаўцы падчас перапынку прыйшлі да сваіх аднадумцаў на вуліцы. Наста Палажанка выказала ўдзячнасьць тым, хто прыйшоў да суду, каб выказаць падтрымку: “Гэта для нас вельмі важна, гэта сапраўдная падтрымка і адчуваньне салідарнасьці. Я вельмі ўдзячна ўсім.” Палажанка мяркуе, што прысуд можа быць абвешчаны нават сёньня, бо занадта хутка ён вядзецца: “Маладафронтаўцы трымаюцца мужна як у судзе, так і па-за межамі суду”.
13:35 Ідзе дождж. Некалькі сотняў чалавек працягваюць стаяць ля будынку суду.
13:30 Абвешчаны перапынак да 14:15.
13:27 Судзьдзя Руслан Аніскевіч дапытаў 6 сьведак. Адзін 13-гадовы Мікіта Броўка, якога выклікалі ў суд, сказаў што ведае Зьмітра Хведарука. На пытаньні судзьдзі адмовіўся адказваць. Хлопец спаслаўся на тое, што закон патрабуе, каб яго апытвалі ў прысутнасьці бацькоў ці пэдагога. Мікіта пакінуў судовую залю пад воплескі прысутных.
13:25 Толькі што з залі суду выйшаў Станіслаў Шушкевіч. Шушкевіч паведаміў, што працэс ідзе вельмі хутка і цяпер актыўна дапытваюць сьведак. Ён назваў працэс над маладафронтаўцамі “бессэнсоўным судзілішчам”. На ягону думку, “Малады фронт” – магутная арганізацыя, якая здолела прыцягнуць да сябе ўвагу столькіх амбасадараў замежных краін. Паводле Шушкевіча, “Малады фронт” сёньня нават мацнейшы за Кангрэс дэмсілаў.
13:00 Міліцыянты затрымалі актывіста Моладзі БНФ Андруся Ігнатовіча і сябра АГП Міхася Пашкевіча.
12:50 Міліцыянты час ад часу заклікаюць захоўваць цішыню. Яны кажуць, што моладзь, якая знаходзіцца на вуліцы, перашкаджае весьці працэс. Але прысутныя працягваюць скандаваць лёзунгі ў падтрымку маладафронтаўцаў.
12:45 Каля суду, дзе працягваецца працэс над маладафронтаўцамі, бачныя бел-чырвона-белыя сьцягі. Людзі сьпяваюць песьні, гучна скандуюць імёны маладафронтаўцаў. Людзі, якія былі ў залі суду кажуць, што вокны залі якраз выходзяць на пляцоўку з пікетоўцамі.
12:15 Гары Паганяйла перадаў адвакату Паўлу Сапелку заяву Беларускага Хэльсынскага камітэту. У заяве гаворыцца, што 193-ці артыкул Крымінальнага кодэксу супярэчыць Канстытуцыі. Гэтая заява была раней перададзена ў Канстытуцыйны суд краіны. Пра гэта паведаміла праваабаронца Тацяна Равяка. Гары Паганяйла папрасіў адваката Сапелку, каб той перадаў гэтую заяву суду.
12:00 Ля будынку суду паставілі столік і крэслы. Ёсьць магчымасьць папіць вады.
11:50 Чалавек у цывільным спрабаваў выхапіць у маладафронтаўцаў расьцяжку “Свабоду Маладому фронту!”
11:30 Ля будынку суду знаходзіцца болей за 400 чалавек.
11:00 На пачатку паседжаньня судзьдзя вырашаў пытаньне мэтазгоднасьці разгляду справы ў адсутнасьці Аляксея Янушэўскага. Суд вырашыў працягваць разгляд справы ў адсутнасьці Аляксея, які цяпер знаходзіцца ў Чэхіі.
10:50 Частка моладзі разам з Паўлам Севярынцам, заклаўшы рукі за галаву, ходзяць колам. Чуецца сьвіст. Міліцыянты зрабілі папярэджаньне праз гукаўзмацняльнік, што ўсе павінны прыбраць плякаты, інакш гэта будзе расцэнена як несанкцыянаваная акцыя.
10:45 Амбасадарка ЗША Карэн Ст’юарт сказала, што яна вельмі ўсьцешана, што ўлады дазволілі сабрацца грамадзянам і стаяць ля будынку суду, што нікога не затрымалі. Яна спадзяецца, што самае жорсткае пакараньне будзе ў выглядзе штрафу.
10:40 У судовую залю прапусьцілі амбасадарку ЗША Карэн Ст’юарт, кіраўніка офісу АБСЭ ў Менску Оке Пэтэрсана, Аляксандра Мілінкевіча, Іну Кулей, Валера Шчукіна. У судовай залі праз вокны чуваць воклічы "Жыве Беларусь!".
10:30 Людзі ідуць да суду. Амбасадары краін Эўразьвязу і ЗША, журналісты стаяць перад судовай заляй і чакаюць, калі ім дазволяць увайсьці.
10:20 Група моладзі стаіць з партрэтамі Зьмітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Насты Палажанкі, Алега Корбана і Аляксея Янушэўскага. Прысутныя трымаюць расьцяжку "Рукі прэч ад Маладога фронту". Яны скандуюць: "Свабоду палітвязьням!", "Уладу – народу! Моладзі – Свабоду". Каля 150 чалавек знаходзяцца ля суду, трымаюць плякаты, скандуюць: “Жыве Беларусь!”, “Ганьба!”, “Моладзі свабоду!”
10:15 Толькі што адбылася бойка. Адзін з хлопцаў спрабаваў прарваць ачапленьне і патрапіць у суд. Спэцназ міліцыі зьбіў яго з ног.
10:10 Адвакаты выйшлі з будынку суду, каб правесьці сваіх падабаронных. Маладафронтаўцы паведамілі, што яны хочуць ісьці на суд разам з паплечнікамі.
10:00 Спэцназ міліцыі не прапускае ў будынак суду сябраў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зьмітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Насту Палажанку і Алега Корбана.
9:50 Ля суду знаходзіцца прыкладна 100 чалавек. Тут Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі.
9:40 Міліцыянты не пускаюць бліжэй за 100 мэтраў да будынку суду. Яны кажуць, што тут нельга праводзіць несанкцыянаваную акцыю.
9:30 Два аўтазакі і аўтобус знаходзяцца ў двары жылога дому, што побач з будынкам суду. Міліцыянты правяраюць пад''езды жылога дому. Суд над сябрамі незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" пачнецца ў 10:00.
Гл. таксама: Сёньня будуць судзіць маладафронтаўцаў

Напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году Крымінальны кодэкс дапоўнілі артыкулам, які прадугледжвае пакараньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Паводле гэтага артыкулу, на паўтара году турмы асудзілі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча.
28 траўня суд Савецкага раёну Менску пачаў разгляд крымінальнай справы супраць пяці актывістаў “Маладога фронту” Насты Палажанкі, Алега Корбана, Зьмітра Хведарука, Барыса Гарэцкага і Аляксея Янушэўскага.
Іх вінавацяць паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.