Уладзімер Глод, Менск У Палітрадзе аб’яднаных дэмсілаў – 45 сябраў, абрана 4 сустрашыні: Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч. За гэта прагаласавал 35 чалавек, супраць выказалася 5.
Пакуль невядома, хто з чатырох сустаршыняў будзе адказваць за які кірункак – невядома, у гэтым пытаньні, як сказаў на прэсавай канфэрэнцыі пасьля заканчэньня Кангрэсу спадар Калякін, усё будзе вызначаны ў сераду, калі адбудзецца чарговае паседжаньне Палітрады.
Анатоль Лябедзька сказаў нашаму радыё, што было спадзяваньне, што будзе 5 сустрашыняў, уключна Аляксандра Мілінкевіча, таму было вызначана 5 кірункаў дзейнасьці: першы – кіраўніцтва штабам па падрыхтоўцы да выбараў (у 2008 годлзе пройдуць выбары ў Палату прадлстаўнікоў); другі – нацыянальны выканаўчы камітэт, альбо ценевы ўрад, трэці – работа з рэгіёнамі, чацьвёрты – падрыхтоўка і правядзеньне палітычных акцыяў, і пяты – міжнародны кірунак.
На прэсавай канфэрэнцыі ўдзельнікі адказвалі на самыя розныя пытаньні. На пытаньне “навошта патрэбныя фракцыі?” сп.Калякін адказаў, што фракцыі патрэбныя дзеля таго, каб людзі былі напружаныя, каб яны, як ён сказаў, “не расслабляліся” і не сыходзілі з гэтых фракцыяў.
Таксама задавалася пытаньне, а што чатыры сустаршыні будуць рабіць у выпадку, калі галасы падзеляцца – два за, два супраць? На гэта быў адказ, што рашэньні будуць прымаць не сустаршыні, а прэзыдыюм.
Было пытаньне пра Аляксандра Мілінкевіча: як успрыняць яго пазыцыю? С.Калякін сказаў, што гэта ягоны асабісты выбар, і нельга прымусіць чалавека рабіць тое, што ён ня хоча, але трэба аддаць павагу спадару Мілінкевічу, што ён не заклікаў сваіх прыхільнікаў байкатаваць працу кангрэса альбо Палітрады.
На пытаньне “куды ж павінна ісьці дэмакратычная Беларусь, на Захад альбо на Ўсход?” сп.Лябедзька сказаў, што гэта самае складанае пытаньне. 18 чэрвеня ў Маскве пройдзе круглы стол пра беларуска-расейскія дачыненьні, дзе будзе шмат аналітыкаў і палітыкаў, і вось гэтае пытаньне будзе згадвацца і на гэтым круглым стале.
Таксама сп. Анатоль Ляўковіч, выканаўца абавязкаў старшыні БСДГ (Грамада) сказаў, што зараз, пасьля заканчэньня кангрэсу зьявіўся “чацьвёрты суб''ект”: раней былі Ўсход, Захад, Лукашэнка, а цяпер зьявіўся чацьвёрты – аб''яднаныя дэмакратычныя сілы.
Гл. таксама:
В.Вячорка: у межах прынятай стратэгіі ёсьць праца "кожнаму адказнаму лідэру"
П.Севярынец: “Частка апазыцыі хоча займацца апазыцыйнай бюракратыяй”
Другі дзень кангрэсу: Раскол альбо аб’яднаньне?
Онлайн рэпартаж з Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Другі дзень
Фотарэпартаж з Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Другі дзень
Пытаньне лідэрства ў апазыцыі мае вырашыцца ў нядзелю 26.05.2007
Канфлікт прынцыпаў і пакаленьняў? 26.05.2007
Кангрэс падзяліў дэлегатаў на прыхільнікаў дзьвюх стратэгіяў 26.05.2007
Онлайн рэпартаж з Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Першы дзень 26.05.2007
Фотарэпартаж з Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Першы дзень 26.05.2007